|
|
8 мая
8 мая (8 траўня) - сто дваццаць восьмы (сто дваццаць дзевяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
- 1702: Пётр I падпісаў Указ аб прыняцці замежных афіцэраў на рускую ваенную службу для стварэння прафесійнага каманднага ядра рускага войска.
- 1712: Заснаваны Тульскі зброевы завод.
- 1944: Ад нямецкіх захопнікаў вызвалены Севастопаль.
- 1945: Прадстаўнікі саюзных дзяржаў падпісалі ў Карлсхорсце (прыгарадзе Берліна) Акт аб безумоўнай капітуляцыі нацысцкай Германіі.
- 1949: На тэрыторыі Трэптаў-парку ў Берліне адкрыты помнік ваярам Чырвонай Арміі, якія загінулі ў баях з нацызмам.
- 1965: Выдадзены Указ Прэзідыума ВС СССР аб прысваенні звання горада-героя Маскве, Ленінграду, Кіеву, Валгаграду, Севастопалю, Адэсе, а таксама звання крэпасці-героя Брэсцкай крэпасці.
- 1965: У Маскве адкрыты Цэнтральны музей Узброеных Сіл СССР.
- 1967: У Маскве каля Крамлёўскай сцяны, адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка «Магіла Невядомага салдата».
|