На іншых мовах

Ян Пётр Сапега

Ян Пётр Сапега. Гравюра В. Гандзіуса. 17 ст.
Ян Пётр Сапега. Гравюра В. Гандзіуса. 17 ст.

Ян Пётр Сапега (1569 - 15.10.1611), прадстаўнік роду Сапегаў, сын Паўла Сапегі. Вучыўся ў Віленскай акадэміі, Падуанскім універсітэцеце. Удзельнічаў у баях з крымскімі татарамі. У час вайны са Швецыяй 1600-29 камандаваў гусарскай і казацкай харугвамі, 7.1.1601 удзельнічаў у пераможнай бітве пад Вендэнам (Цэсісам), 29.6.1601, пад Какенгаўзенам (Кокнесе), 5.3.1603 пад Ракверэ, 13.4.1603 ва ўзяцці Дэрпта (Тарту); у Кірхгольмскай бітве 1605 камандаваў правым крылом. У час рокашу М. Зэбжыдоўскага прывёў да караля перад бітвай пад Гузавам 6.7.1607 гусарскую і казацкую харугвы. У жніўні 1607 са згоды канцлера Л. І. Сапегі прапанаваў Ілжэдзмітрыю II сваю дапамогу ў авалоданні маскоўскім тронам. У ліпені 1608 з войскам у 1720 жаўнераў перайшоў маскоўскую мяжу. 25.8.1608 заняў Вязьму, потым спаткаў Марыну Мнішак з яе бацькам (гл. арт. Мнішкі) і прывёз іх у Тушына да Лжэдзмітрыя II. 2.10.1608 разбіў войска І. Шуйскага пад Рахманавам, аблажыў Троіца-Сергіеў манастыр, падпарадкаваў Замаскварэцкі край. У лютым 1610 заняў Дзмітраў. 1.3.1610 пацярпеў паражэнне ад М. В. Скопіна-Шуйскага, у чэрвені 1610 далучыўся да Лжэдзмітрыя II у Калузе. 25.6.1610 абвешчаны сваімі жаўнерамі гетманам. У ліпені 1610 рушыў на Маскву. 27.7.1610, калі быў скінуты з трона цар Васіль Шуйскі і ўстанавілася сямібаяршчына, прыехаў у Маскву і вёў перагаворы пра перадачу ўлады Лжэдзмітрыю II (у войску Яна Пятра былі настроі абвясціць царом свайго гетмана). У ліпені 1611 заняў Аляксандраву Слабаду, аблажыў Пераяслаў-Залескі, 15.8.1611 штурмам узяў Белы Горад у Маскве. Памёр ад хваробы ў Крамлі, пахаваны ў Лепунах (Гродзенскі павет). Валодаў Вяйсеямі ў Гродзенскім павеце, з 1600 трымаў Усвяцкае стараства.


Літ.:

Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т.6. Кн.1: Пузыны — Усая / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — [591] с.: іл. ISBN 985-11-0214-8 С.222-228


wymiana linkami wymiana linkami tanie kredyty gotówkowe kreatyna Plaza 3 star hotel Los Angeles krynica noclegi Sejm Tyk