Прылады |
Янка КупалаЯнка КУПАЛА (сапр.: Іван Дамінікавіч ЛУЦЭВІЧ; 25 чэрвеня(7 ліпеня) 1882, фальв. Вязынка Мінскага пав. (цяпер Маладзечанскі раён Мінская вобласць) – 28 чэрвеня 1942, Масква; Псеўданімы і крыптанімы: Адзін з "парнаснікаў"; Вайдэльота; Здарэнец; Левы; Марка Бяздольны; Ня-Гутнік; Стары Мінчук; Янук з-пад Мінска; Янук Купала; К.; І.К.; Я.К.; К-а; Л.; І.Л.; Л.І.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі (1925). Акадэмік АН БССР (1928), АН УССР (1929). У 1921 на паэта быў накладзены хатні арышт і канфіскаваны рукапісы. У 1930 былі раскулачаны маці і сястра паэта. Янка Купала выклікалі на допыты ў ДПУ; яму інкрымінавалася лідэрства ў "Саюзе вызвалення Беларусі". 20.11.1930 пасля гутарак у ДПУ Янка Купала зрабіў спробу самагубства, але быў выратаваны. У снежні 1930 быў вымушаны апублікаваць у "Звяздзе" пакаянны ліст, у якім прызнаваўся ў памылках і шкодных поглядах. У 1937 над паэтам чарговы раз навісла пагроза арышту - яго імя апынулася ў спісе мяркуемых ахвяр. Арышту ўдалося пазбегнуць. Трагічна загінуў у Маскве (гасцініца "Масква") пры нявысветленых абставінах - упаў у лесвічны пралёт з 10 паверха. Існуе тры версіі - няшчасны выпадак, самагубства, забойства. Быў пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве. У ліпені 1962 урна з прахам Янкі Купалы перавезена ў Мінск і перапахавана на Вайсковых могілках. Першыя творы Купалы — некалькі польскамоўных сентыментальных вершаў, надрукаваныя ў 1903—1904 у часопісе «Ziarno» пад псеўданімам К-а. Першы верш на беларускай мове — "Мая доля" датуецца 15.7.1904. Беларускамоўны дэбют у друку — публікацыя 15.5.1905 у газеце "Северо-Западный край" верша "Мужык". Дэбют у беларускамоўным друку прэсе — верш "Касцу" ("Нашай ніва", 11.5.1907), летам 1907 у "Нашай ніве" з'яўляюцца і іншыя творы Я. Купалы. Раннім вершам Я. Купалы уласціва падабенства да фальклору і беларускай паэзіі 19 ст. На працягу 1906—1907 Я. Купала напісаў паэмы "Зімою", "Нікому", "Адплата каханнем", 18.12.1908 у "Нашай ніве" апублікавана паэма "У Піліпаўку", у тым жа годзе скончана праца над паэмамі "Адвечная песня" і "За што?", тэмай твораў — сацыяльны прыгнёт. [правіць] Творы
Літ.:
Янка Купала: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1986. • Колас Г. Карані міфаў: Жыццё і творчасць Янкі Купалы. Мн., 1998. • Сачанка Б. "Сняцца сны аб Беларусі...": Загадка смерці Янкі Купалы // ЛіМ. 1988. 19, 26 жн. • Сачанка Б. "У сведкі запісы пакліча..." // ЛіМ. 1989. 20 студз. • БП, т. 3. [правіць] Крыніцы
|