ПрыладыНа іншых мовах |
Чырвона-зялёны сцяг
Сцяг БССР (1951-1991).
Сцяг Беларусі (з 1995).
"ЧЫРВОНА-ЗЯЛЁНЫ СЦЯГ", дзяржаўны сцяг БССР, зацверджаны 25 снежня 1951. Таксама сцяг Беларусі, уведзены пасля рэферэндуму 14.5.1995. Сцяг узору 1995 вельмі падобны на сцяг узору 1951, розніца ў адсутнасці сярпа і молата і ў "інвертаваных" колерах арнамента. Гл. таксама: Чырвоны сцяг БССР, Бел-чырвона-белы сцяг. [правіць] Арнамент на сцягу ўзору 1951У канцы 1940-х з'явілася палітычная патрэба ў візуальна розных дызайнах сцягаў саюзных рэспублік СССР, асабліва тых, якія былі членамі ААН. Для сцягу БССР у якасці адметнасці выбралі беларускі народны арнамент. Тады ў даваенных архівах Белпрамсавету быў знойдзены малюнак вышыўкі на ручніку, вышытым у 1917 сялянкай Матронай Маркевіч з в. Касцілішча Сенненскага раёну. Вышыўка называлася "Узыходзячае сонца". Мастак М. І. Гусеў падрыхтаваў праект на аснове рысунку, з пэўнымі сімвалічнымі дадаткамі. Арнамент сцягу сімвалічна расшыфроўваецца так (паласа з арнаментам павернутая гарызантальна):
[правіць] Крыніцы
|