На іншых мовах

Філон Кміта-Чарнабыльскі

Філон Сямёнавіч КМІТА-ЧАРНАБЫЛЬСКІ (15301587): стараста аршанскі. Са шляхецкага роду Кмітаў, аселага ў Кіеўскім ваяводстве. Актыўна ўдзельнічаў у Лівонскай вайне, за што атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста ў вечнае карыстанне Чарнабыльскае ўладанне і Аршанскае староства. Камендант крэпасці Вялікія Лукі (1580). Ваявода смаленскі (намінальна, але з атрыманнем месца ў сенаце Рэчы Паспалітай) з 1579.

Аўтар помніку[1] старабеларускай эпісталярнай літаратуры 16 ст. — «Пісьмаў Кміты-Чарнабыльскага».

[правіць] Пісьмы Кміты-Чарнабыльскага

Да нашага часу дайшлі 30 лістоў з ліку тых, якія Кміта-Чарнабыльскі слаў з Оршы ў Вільню панам-радзе ВКЛ. Першы ліст датуецца 1573, а апошні — 1574. Лісты напісаны на старабеларускай мове з выкарыстаннем прыказак і прымавак, народных сродкаў гумару і сатыры.

Тэматыка лістоў — службовыя данясенні пра ваенна-палітычную сітуацыю на ўсходніх межах краіны. Раскрываецца становішча ў Маскоўскай дзяржаве, планы Івана IV, руска-татарскія зносіны і інш. У некаторых лістах аўтар характарызуе ўнутрыпалітычнае жыццё Рэчы Паспалітай, закранае сацыяльныя праблемы.

Асобна вылучаюцца лісты да троцкага кашталяна Я. Валовіча, у якіх з'яўленая асоба аўтара, яго індывідуальны стыль, жыццё і побыт служылай шляхты.

  1. Пд. Белазаровіч, С.56.

Літ.:
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі "Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я.Купалы". — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. ISBN 985-417-858-7. С.55,56.

wymiana linkami system wymiany linków wymiana linkami wymiana linkami tanie kredyty gotówkowe kreatyna Plaza 3 star hotel Los Angeles krynica noclegi Sejm Tyk