Вялікая французская рэвалюцыя


Гэта толькі накід артыкула, калі ласка дапамажыце Вікіпедыі, пашырыўшы яго.


Французская рэвалюцыя (1789—1799), пачалася са склікання Генеральных Штатаў і ўзяцця Бастыліі і скончылася дзяржаўным пераваротам Напалеона Банапарта 18 брумера (9-10 лістапада).

Рэвалюцыя была вузлавым момантам французскай гісторыі і азначыла канец "Старога Парадку" і пераход да канстытуцыйнай манархіі, а потым і да першай Рэспублікі. Рэвалюцыя паклала канец неабмежаванаму каралеўскаму абсалютызму, абвясціла ўсіх грамадзян аднолькавымі перад законам. Рэвалюцыя была пачаткам суверэнітэту Нацыі, здольнай самастойна абіраць сваіх кіраўнікоў.

Рэвалюцыя зрабіла вялікі ўплыў на развіццё еўрапейскай і сусветнай гісторыі.

Змест

[правіць] Францыя ў канцы XVIII ст.

[правіць] Французскае грамадства

Сацыяльная іерархія асноўваецца на падзеле на лад няроўна размяркоўваючы падаткі, неаднолькавы доступ да правасуддзя, праблемы і няроўнасці ў атрыманні ваеннага стану. Такім чынам, існуе два прывілейных стана: шляхта і духавенства. Трэці стан гэта назва стана які адрозніваецца ад двух апошніх і не з'яўляецца прывілейным. Падаткі размеркаваны такім чынам, што не прывілейны стан з'яўляецца нават адзіны абкладзены падаткамі. Трэці стан так сама мае шмат розніц залежных ад правінцый або гарадоў якія маюць важныя ільготы. У XVIII стагоддзі з’яўленне і рост новых сацыяльных станаў неаспрэчна. Усеагульнае узбагачанне аслабляе межы паміж буржуа шляхтай і Трэцім станам у якім можна адрозніць: буржуа купца, буржуа фінансіста і багатага селяніна які мае магчымасць адукаваць сваіх дзяцей. Буржуазія імкнецца займаць месцы функцыянераў у каралеўстве.

[правіць] Супраць абсалютнай манархіі

У 1780-х гадах Францыя была абсалютнай манархіяй, якая абапіралася на бюракратычную цэнтралізацыю і на рэгулярнае войска. Кароль меў уладу "ад Бога",як гэта паказвае абрад каранавання ў Рэймсе. У пачатку кіраванне манарха традыцыйна ўпісана ў кнігу куцюмаў і манарх захоўваў прывілеі і свабоды некаторых індывідаў (шляхты,духавенства), гарадоў і правінцый. Кароль, мае бясспрэчную уладу але "уладар уладароў" знаходзіцца ў канфлікце з шляхтай прыручанай з часу Людовіка XIV. Уся база гэтай палітычнай сістэмы знаходзіцца пад пагрозай і атакавана ў другой палове XVIII ст.

Філасофія Эпохі Асветы распаўсюджвалася ў вышэйшых слаях грамадства, буржуазіі і шляхты. Абсалютызму "па-французску" процістаўлялася англійская манархія, улада якая абмяжоўвалася парламентам, а вярхоўная ўлада, згодна з філасофіяй Эпохі Асветы, належала Нацыі.

Людовік XVI
Людовік XVI

Прывілеяваны стан так сама ідзе супраць каралеўскай улады. Абсалютызм, адняў ў яго традыцыйныя прывілеі. Парламенты (суды ў час Старога Рэжыму) робяць заўвагі ў час прыняцця законаў, карыстаючыся іх традыцыйным правам. Гэта ж права яны ўжыўляюць каб крытыкаваць каралеўскую уладу. Хоць яны і рабілі гэта каб ахаваць свае прывілеі, ў грамадскім меркаванні яны былі падобны на абаронцаў народа.

Шляхта, марыць толькі аб тым, як вяртаць уладу страціўшаю пры Людовіку XIV. Гэтая прэтэнзія узмацняецца і эканамічным становішчам шляхты. Яна не мае права на многія гаспадарчыя дзейнасці, каб не "знізіць" сябе (страціць шляхоцкі тытул). Зямельная рэнта не расце, як цана на ўбранні,забавы, што моцна змяншае іх спажывальную магутнасць. Гэта прымушае шляхту рэкламаваць свае старыя феадальныя прывілеі, але гэта вельмі цвяліць селяніна які рэкламуе адмену феадальнага права.

Але ж, большасць французаў не думае аб магчымай акрутнай Рэвалюцыі ды касавання манархіі. Нават і кароль у 1789 годзе лічыцца "бацькам французаў", якога любяць і паважаюць. Тым не менш, у 1789 чакаюцца дзяржаўныя рэформы.

[правіць] Правал палітычных рэформ

Людовік XV і Людовік XVI не заставілі без увагі гальмаванне ў палітычным жыцці, але яны не малі аўтарытэт іх папярэдніка, Людовіка XIV, каб прымусіць прыняцце неабходных змен.

  • Людовік XV пачынае юрыдычную рэформу, якая спынена Людовікам XVI пад націскам парламентаў.
  • Падатковая рэформа: галоўнай праблемай манархаў, заўсёды з'яўляўся іх бюджэт. З XVII ст. ён вельмі стратны. Шэраг новых падаткаў уведзена з 1701 года, але страты застаюцца вялізнымі. У 1788 годзе,дзяржаўны бюджэт абнародаваны Нэкерам (фр, Necker): дзяржава мае 502 мільёна ліўр а затрачвае 620 мільёна. Грамадзянскі погляд на каралеўскія страты вельмі крытычны.

Манархія не мае магчымасці закончыць ніводнай падатковай рэформы. І пасля 7 чэрвеня 1788 адбываецца асамблея трох станаў (шляхта, духавенства і трэці стан) у замку Візыль, дзе яны парашаюць страйкаваць усе падаткі да таго часу, пакуль Генеральныя Штаты не будуць скліканы каралём. Банкрут і не маючы ніводнай магчымасці ўсталяваць парадак, Людовік XVI здаецца і склікае Генеральныя Штаты на 1 траўня 1789.

[правіць] Год 1789 - канец Старога парадку і пераход да канстытуцыйнай манархіі

[правіць] Юрыдычная рэвалюцыя (травень-пачатак чэрвеню 1789)


[правіць] Кампанія для выбараў у дэпутаты Генеральных Штатаў

Сход Генеральных Штатаў, даў надзею французскаму насельніцтву. Селянін спадзяваўся на павышэнне ўзроўню жыцця і атрымаць палёгку або забарону феадальнага права. Буржуазія, марыць аб установе агульных правоў ды аб парламенцкай манархіі. Усе спадзяюцца на падтрымку малай часткай шляхты і духавенства, што і растлумачвае палітычную актыўнасць у час выбараў у дэпутаты Генеральных Штатаў. Усе спрэчкі звязаны з арганізацыяй Генеральных Штатаў.

Зазвычай, кожны стан выбірае аднолькаваю колькасць дэпутатаў. Дэпутаты кожнага стану, збіраюцца размаўляюць і потым галасуюць. Вынік з кожнага стану лічыўся за адзін голас. Гэта быў прынцып галасавання па стану. Хапала каб два прывілейныя станы разам галасавалі ў адным напрамку (напрыклад за падтрымку прывілей) і Трэці Стан з'яўляўся ў меншасці. Каб колькасць дэпутатаў адпавядала вазе Трэцяга Стану ў грамадстве, яны запрашаюць падвоіць колькасць іх выбраннікаў, а так сама і перайсці да ліку галасавання па дэпутатам, а не па стану (агульная асамблея, дзе аб'яднаюцца ўсе дэпутаты і кожны дэпутат лічыцца за асобны голас). Людовік XVI пагаджаецца падвоіць колькасць выбраннікаў для Трэцяга Стану, але маўчыць пра галасаванне па дэпутатам.

[правіць] Дэпутаты Трэцяга Стану супраць караля

1-ага траўня 1789, дэпутаты прыходзяць у Версаль. Дэпутаты Трэцяга Стану не былі прыняты так пышна як Духавенства (291 дэпутат) і Шляхта (270).

5-ага траўня, кароль пачынае Генеральныя Штаты але яго дыскурс папярэджвае і пагражае ўсякай наватарскай думцы. Нэкер будзе размаўляць на публіцы 3 часы, але толькі пра фінансавыя пытанні. І ніводнага,так жаданага пытання пра палітычныя рэформы не ўздымаецца. Улада не выказваецца пра пытанне аб змене галасавання па стану на галасаванне па дэпутатам. Прывілейныя станы падтрымліваюць галасаванне па стану, але Трэці Стан пачынае супраціўляцца і адмаўляецца збірацца асобна ад апошніх. Пасля месячнай спрэчкі, Трэці Стан прымае рашэнне і прапануе кантраляваць дэпутацкую ўладу праз бальі і сэнэшальства. Уся Францыя падзелена на бальі (тэрмін ужываўся на поўначы Францыі, сэнэшальства на поўдні) каб выбіраць дэпутатаў у Генеральныя Штаты. 13-ага чэрвеня, тры кюрэ далучаюцца да гэтай справы, а 16-ага іх ужо дзесяць.

17 чэрвеня 1789, Генеральныя Штаты, па прапанове Абата Сійэ прымаюць назву "Генеральная Асамблея" . 19 чэрвеня, духавенства далучаецца да Трэцяга Стану каб так сама кантраляваць уладу. 20 чэрвеня, кароль зачыняе залу "Меню прыемнасцей", месца сходу Трэцяга Стану якія рухаюць у залю ігры ў мяч.

Тут, з вялікім энтузіязмам яны кажуць "прысягу залы ў ігры ў мяч" і дамаўляюцца не разыходзіцца пакуль, яны не прапануюць Канстытуцыю і ў пісьменным выгляду. 23 чэрвеня, Людовік XVI забараняе тром станам збірацца ў агульнай зале ,чаму вышэйшае духавенства і шляхта падпарадкоўваюцца.

Але Трэці Стан не падпарадкаваўся і Байі (назначаны прэзідэнтам Асамблеі) маркізу Де Дрё-Брэзэ (marquis de Dreux-Brézé фр.), пасланага ад Караля з просьбай пакінуць залу і адысці, адказвае так : - "Я мару, што агульна аб'яднаная Нацыя не падпарадкоўваецца нікому" да яго далучаецца Мірабо: - "Адкажыце тым, хто вас паслаў, што мы тут па жаданню народа і толькі пушкі могуць выгнаць нас адсюль" Гэта супраціўленне, падтрыманае 50 шляхціцамі і духавенствам прымушае караля адмовіцца ад забарону і ён дазваляе спрачацца ў агульнай зале ўсім станам.

9 ліпеня асамблея працягвае свае дзеянні ўжо пад назвай Нацыянальная Асамблея. Асамблея заяўляе, што яе мандат зараз з'яўляецца мандатам дадзеным не кожным выбраным дэпутатам але ўсёй Нацыяй. Гэта было першым прымяненнем прынцыпу нацыянальнага суверэнітэту які адстойваў Дзідро (fr. Diderot). Шмат дэпутатаў баяцца такіх дзеянняў і адыходзяць. Асамблея апіраецца на надзеі нацыі і мае падтрымку народу, а ўлада мае толькі разрозненых міністраў, фінансавыя праблемы і кволага караля які ўступае ўсім.

[правіць] Лета 1789


[правіць] Узяцце Бастыліі


[правіць] Уздым рэвольта

Людовік XVI прыкідваецца, што ўступае Трэцяму Стану, але 26 чэрвеня аклікае армію (20 000 салдат) ў сталіцу. Гэтыя дзеянні вельмі турбуюць грамадства і буржуазія расчароўваецца. Абмеркавання ў Версалі нічога не прынеслі і буржуазія баіцца за далейшае існаванне Генеральнай Асамблеі. Парыжане баяцца каб армія не заблакіравала дарогі ў Парыж такім чынам спыняючы забеспячэнне ежай (У 1788 годзе быў вельмі дрэнны ўраджай і цана на хлеб ужо была найвышэйшай). У пачатку ліпеня пачынаюцца паўстанні і кароль адсылае сваіх міністраў якіх ён лічыць вельмі ліберальнымі. Паміж міністраў, быў і міністр Фінансаў Нэкер. Вестка аб яго звальненні, турбуе Парыж які лічыць гэта атакай супраць народу і парыжане штурмуюць палац Тюільры (palais des Tuileries фр.) і Дом Інвалідаў. 13 ліпеня 40 з 54 бар'ераў спалены і фарміруецца буржуазная міліцыя.

[правіць] Першы дзень рэвалюцыі
Узяцце Бастыліі 14 ліпеня 1789
Узяцце Бастыліі 14 ліпеня 1789

Неспакой расце. Ў ранку 14 ліпеня 1789 паўстанцы ідуць за зброяй. У рэвалюцыйным настроі, яны абіраюць збройню Дома Інвалідаў (там яны знайшлі толькі зброю, а не порах). У пошуках пораху яны ідуць у Бастылію (каралеўская турма) , дзе сустракаюць астатніх паўстанцаў якія збіраліся з раніцы каля крэпасці Прадмесця Святога Антонія .

Ў ліпні 1789, у турме было толькі 7 арыштаваных: 4 чатыры фальшавіка, 2 вар'ята і 1 сексуальны правапарушальнік. Іх вартавалі 80 інвалідаў і 30 Швейцарцаў! Вялізны натоўп рухае да Бастыліі: губернатар, маркіз Бернар-Ренэ Жордан де Лонэ хоча супраціўляцца, але ён атрымлівае загад з мэрыі і пускае натоўп у турму. Маркіз дае зайсці ў першы двор ,а потым перагадвае і перастрэльвае натоўп. Вынік: больш 100 мёртвых. Узбунтаваныя салдаты прыцягваюць гарматы захопленыя ў Доме Інвалідаў і губернатар прымушаны падацца. 5 часоў вечара. Пасля бою, "Пераможцы Бастыліі" вядуць дэ Лонэ да гарадской Ратушы, па-дарозе яму адцінаць галаву. З яго галавой на піку, ўсе рухаюць да Пале-Руаяль (фр.Palais-Royal).

[правіць] Пасля перамогі

Разбурэнне Бастыліі пачынаецца. Людовік XVI пад націскам парыжан сам з'яўляецца да Асамблеі каб сказаць аб вывадзе войскаў якія абсядалі Парыж. Ён заклікае зноў Нэкера і астатніх выгнаных міністраў да ўлады. І ў гарадзкой ратушы Парыжа Сіліван Байі, прэзідэнт Нацыянальнай Асамблеі, назначаны як "Мэр горада Парыж" ўсеагульным абвяшчэннем ,так як ўся старая адміністрацыя ўцякла. Ля Файет (La Fayette фр.) названы Галоўным ваенным начальнікам Нацыянальнай Гвардыі. Так усталёўваецца новая муніцыпальная ўлада, якую Людовік XVI прызнае. Ён прыязджае для гэтага ў Парыж дзе Байі даруе яму кукарду з сінім і чырвоным колерам (колеры горада Парыж). Людовік чапляе яе на свой капялюш, аб'яднаючы такім чынам гэтыя колеры з белым колерам манархіі. Гэта вельмі дваякі сімвал: ён паказвае згоду караля з Парыжам і немагчымасць караля ўтрымліваць свае пазіцыі.

[правіць] Вялізны Страх у французскіх вёсках і ноч 4 жніўня 1789

У правінцыі, ад 20 ліпеня 1789 да 6 жніўня 1789, ва ўсіх вёсках дзейкаюць пра "Вялікі Жах". Селянін баіцца каб яго не абабралі разбойнікі-паўстанцы і калі б'е набат сяляне бяруць вілы, косы і ўсё другое. Калі пагрозы няма , яны рухаюць да гаспадара і патрабуюць паперы на гаспадарку каб, потым, іх спаліць. Многія гаспадары адказваюць сілаю і іх замкі паляць. Каб спыніць гэтыя хваляванні Асамблея 4 жніўня забараняе ўсе прывілеі, феадальнае права, падатковыя розніцы. Гэта канец Старога Парадку Але дэпутаты самі з'яўляліся гаспадарамі зямель і замкаў, і яны правяць дэкрэты каб селянін не стаў свабодным, а толькі мог адкупіцца. Такім чынам,ўгамавалі селяніна нават калі толькі самы багаты селянін атрымаў права адкупіцца і дэпутаты ўтрымалі свае маёнткі. 26 жніўня падпісваецца Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна: гарантыя свабоды індывіда, сакралізацыя маёнткаў і падзел каралеўскай улады.

[правіць] Парыж зноў сталіца

У верасні 1789 асамблея падпісвае першыя артыклі будучай канстытуцыі агранічваючыя ўладу караля. Цяжкасці з правізіяй, адказ Людовіка XVI ануляваць дэкларацыю і дэкрэты,нежаданне падпісваць 26 жніўня Дэкларацыю правоў чалавека і грамадзяніна вядуць да нездаволенасці народу (Парыж 5 і 6 кастрычніку 1789). Марш жанчын прымусіў каралеўскую сям'ю вярнуцца ў Парыж пакінуўшы сімвал абсалютызму ў Версалі. Два асабістых вартаўніка караля былі забіты і іх галовы былі прычэплены да пікаў. З гэтага моманту, кароль і Нацыянальная Асамблея знаходзяцца ў Парыжы пад наглядам жыхароў і пагрозай новага паўстання.

Каралеўская ўлада вельмі паслабела. Хоць Францыя і застаецца манархіяй, заканадаўчая ўлада перайшла да асамблеі. Асамблея стварае камісіі каб кантраляваць адміністрацыю,міністраў і ўсё менш і менш турбуецца аб карале. Але кароль захоўвае выканаўчаю ўладу. Законы і дэкрэты не будуць дзейнымі пакуль кароль не падпіша іх.

[правіць] Правал канстытуцыйнай манархіі

[правіць] Адраджэнне Францыі

Асамблея, заснаваная ў агульным з буржуазіі, пачынае шэраг рэформ заснаваных на ідэях філосафаў і эканамістаў XVIII ст. Годы Французскай Рэвалюцыі ахарактарызаваны кіпячымі думкамі і дэбатамі па ўсёй Францыі. З 1789 па 1800 на свет выходзіць больш за 1500 цітраў пачыная з памфлетаў і часовых выданняў, да штодзённых твораў. 1789-1792 толькі ў гэтыя гады прэса сапраўды свабодная.

[правіць] Адміністрацыйная рэарганізацыя

Перш за ўсё, Асамблея пачынае свае рэформы з Адміністрацыйнай рэарганізацыі. Пры Старым Рэжыме адміністрацыя мела дужа складаную структуру. Улада няроўна дзялілася і змешвалася паміж Губернямі (ваяводствамі), эпархіямі, парламентамі; што дэпутаты Асамблеі і спрабуюць спрасціць. 14 снежню выдадзены законы аб стварэнні муніцыпалітэтаў. Са студня 1790 года кожная камуна самастойна арганізоўвае свае муніцыпальныя выбары (першыя рэвалюцыйныя выбары). Законам 22 снежня, ствараюцца дэпартаменты якія з'яўляюццq адзінкамі ўладаючыя адначасова адміністрацыйнай, юрыдычнай і так сама і рэлігійнай уладай. Самі дэпартаменты падзяляюцца на акругі, кантоны і камуны. Кожны кіраўнік не назначаецца, але выбіраецца народам.

[правіць] Эканамічная свабоды

У час Старога Рэжыму, эканамічная дзейнасць знаходзілася пад кантролем улады адкуль агранічаны лік вытворцаў. Усе перашкоды звязаныя з земляробствам рамяством або індустрыяльнай дзейнасцю былі зняты. З-за бязверыцы ў прафесійныя аб'яднанні закон Шапёліе падпісаны 14 чэрвеня 1791. Гэты закон вельмі вядомы ў рабочым свеце, так як ён забараняе сіндыкаты і страйкі. Рабочы, на працягу амаль што аднаго стагоддзя будзе пазбаўлены магчымасці абараняць свае права.

[правіць] Рэлігійнае пытанне

11 жніўня 1789 скасавана без кампенсацыі дзесяціна, пазбаўляючы такім чынам духавенства часткі даходу. 2 лістападу 1789, па прапанове біскупа з Autun (фр.), усе маёмасці духавенства былі перададзены Нацыі каб адквітацца з публічным доўгам. Гэтыя дзяржаўныя маёмасці будуць распраданы на пакрыцце дзяржаўнага дэфіцыту.

Нацыяналізацыя маёмасці духавенства прымушае Асамблею шукаць адказ на пытанне аб фінансаванні духавенства.

Рэлігійнае пытанне ўзмацняе незадаволенасць народу, расчараванага Рэвалюцыяй. Гэта пагаршае адносіны паміж Пратэстантамі і Католікамі і прыводзіць да канфлікту на поўдні Францыі.

[правіць] Кароль і Рэвалюцыя

14 ліпеня 1790, год пасля ўзяцця Бастыліі, на Марсавым поле адзначаецца Свята Федэрацыі. Маркіз Де Ля Файет прымае ў ім удзел на старане караля і каралевы. Гэта момант нацыянальнага аб'яднання - кароль прымае прысягу на толькі што надрукаванай Канстытуцыі. Для назіральнікаў таго часу можа здавацца што Людовік XVI прыняў змены прынесеныя Рэвалюцыяй 1789, але гэта не так. Кароль лавіруе каб утрымаць самастойнасць і вярнуць страчаную уладу. Няўдалы ўцёк 20 і 21 чэрвеня 1791 адкрывае варожасць караля да праекту 1789. Парыжскія радыкал-патрыёты бачаць у гэтым здраду караля і жадаюць каб ён адмовіўся ад улады. Дэпутаты, выступаючыя за падтрымку канстытуцыйнай манархіі (у тым ліку Ля Файет і Байі) арганізоўваюць выкраданне караля і ўстанаўліваюць ваеннае заканадаўства, забараняюць страйк. Але людзі выходзяць на вуліцы і войскі, адказваючыся ад загадаў Ля Файету, слухаюць Байі і страляюць па натоўпу. Гэтая страляніна на Марсавым Поле,ў агульным, па няўзброеным дзецям і жанчынам, прыводзе да разрыву паміж патрыётамі і парыжскім грамадствам прадстаўнікамі якога з'яўляліся Дантон, Рабесп'ер, Марат. Бязверыцца грамадства прымушае Байі, Ля Файета, а так сама і шмат другіх дэпутатаў пакінуць клуб Якобістаў (іх так сама называлі "Сябрамі Рэвалюцыі"). Па іх меркаванню- рэвалюцыя скончылася і зараз было неабходна ўсталяваць парадак падтрымліваючы канстытуцыйную манархію. Кароль страчвае павагу. Шматлікія рэвалюцыйныя часопісы паказваюць Караля як свінню і павялічваюць знявагі да яго. Каралеўскія часопісы спрабуюць супрацьстаяць. У гэты час павялічваецца эміграцыя.

Людовік ХVI вымушаны падпісаць Канстытуцыю ў верасні 1791г. а Члены Устаноўчага схода выкарыстоўваюць дужа строга ідэі Джона Лока і Монтэск'ё, што прыводзіць да вельмі жорсткага падзелу ўлады. Кароль захоўвае выканаўчаю ўладу, ён не адказвае перад Асамблеяй, якая не мае ніякай улады над ім, на працягу 4 гадоў,ён мае права вето на любы закон які яму не падабаецца і гэта ён выбірае міністраў. Заканадаўчая ўлада была перададзена аднапалатнай Асамблеі якую складаюць 745 дэпутатаў. З 24 мільёнаў жыхароў у Францыі толькі 4 мільёна лічыцца актыўным і мае права голасу.

[правіць] Падзенне манархіі

[правіць] Рэспубліка

[правіць] Жырандыйцы супраць Мантаньяраў

[правіць] Небяспека Рэспублікі

[правіць] Законы каб ратаваць Рэспубліку

[правіць] Рaбeсп'ер і Вялікі Жах

[правіць] Дырэкторыі (26 кастрычнік 1795 - 9 лістапад 1799)

[правіць] Web-Старонкі


system wymiany linków system wymiany linków tanie kredyty gotówkowe kreatyna Plaza 3 star hotel Los Angeles krynica noclegi Sejm Tyk