ПрыладыНа іншых мовах
|
Уладзімір Уладзіміравіч ПуцінУладзімір Уладзіміравіч ПУЦІН (нар. 7 кастрычніка 1952, Ленінград, РСФСР), прэзідэнт Расійскай Федэрацыі (2000-2008). У 1975 скончыў юрыдычны факультэт ЛГУ імя Жданава. Член КПСС. У 1975-1990 працаваў у КДБ (у 1985-1990 — у Дрэздэне, ГДР, фармальна займаючы пост дырэктара Дома сяброўства СССР-ГДР). З 1991 — старшыня Камітэта па знешніх сувязях мэрыі Санкт-Пецярбурга, з 1994 — першы намеснік старшыні ўрада Санкт-Пецярбурга. З 1996 — намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта Расіі. У 1997 годзе прызначаны намеснікам (у 1998 — першым намеснікам) старшыні Адміністрацыі прэзідэнта РФ. 25 ліпеня 1998 стаў старшынёй Федэральнай службы бяспекі, адначасова з 24 сакавіка 1999 — старшынёй Савета бяспекі. 9 жніўня 1999 прызначаны выковнаючым абявязкі старшыні ўрада Расійскай Федэрацыя (16 жніўня зацверджаны на гэтай пасадзе Дзярждумай). 31 снежня 1999 года ў сувязі з добраахвотным сыходам Ельцына ў адстаўку Пуцін становіцца выконваючым абавязкаў прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. З 26 сакавіка 2000 года абраны прэзідэнт Расіі. Уступіў на пасаду 7 мая 2000 года. У 2004 пераабраны на другі тэрмін. 8 мая 2008 пасля заканчэння прэзідэнцкіх паўнамоцтваў зноў стаў прэм'ер-міністрам Расіі. |