ПрыладыНа іншых мовах
|
Украіна
Украі́на (укр.: Україна) — дзяржава ва Усходняй Еўропе, мяжуе з Беларуссю на поўначы, Расіяй на ўсходзе, Венгрыяй, Польшчай і Славакіяй на захадзе, Румыніяй і Малдовай на паўднёвым захадзе. Амываецца Чорным і Азоўскім морамі на поўдні. Іcнуе з 1917 г., незалежная з 1991 г. Сталіца — Кіеў (укр.: Київ). Украіна - парламенцка-прэзідэнцкая рэспубліка. У адміністрацыйных адносінах тэрыторыя дзеліцца на 24 вобласці. Таксама існуе Рэспубліка Крым, а гарады Кіеў і Севастопаль маюць адмысловы статус. Па плошчы Украіна займае 44-е месца ў свеце і першае месца — сярод краінаў, цалкам размешчаных у Еўропе (Расія, еўрапейская плошча якой значна большая, размешчаная ў Еўропе толькі часткова). [правіць] Прыродныя ўмовыУкраіна размешчана ў паўднёва-заходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніне, на яе тэрыторыі знаходзяцца Карпацкія (часткова) і Крымскія горы. Навышэйшы пункт Украіны — гара Гаверла (Карпаты) — 2061 м над узроўнем мора. Найвышэйшая гара Крыму — Роман-Кош (1545 м). Найважнымі мінеральнымі рэсурсамі Украіны з'яўляюцца вугаль (Данбас), жалезныя (Крывы Рог, Крамянчуг, Запарожжа, Керчанскі п-аў) і марганцавыя (Нікапаль) руды, а таксама руды каляровых металаў (Запарожская вобл.). На паўночным усходзе і ў Перадкарпацці маюцца радовішчы нафты і газу, а таксама калійных солей. Хімічная сыравіна прадстаўлена солямі рознага паходжання (заліў Сіваш у Азоўскім моры) і прыроднай серай (Роздал у Львоўскай вобласці). На поўдні рэспублікі ёсць вялікія радовішчы мелу і кааліну. У кліматычных адносінах раўнінную тэрыторыю Украіны можна падзяліць на тры зоны. На поўначы, у Палессі, дзе размяшчаецца зона змешаных лясоў, лета прахалоднае, зіма снежная і мяккая. Шырокая паласа лесастэпу, якая ляжыць у цэнтры краіны, адрозніваецца спрыяльным умерана кантынентальным кліматам з прахалоднай зімой і цёплым летам, што робіць гэты рэгіён найболей спрыяльным для пражывання людзей і вядзення гаспадаркі. Размешчаная на поўдні зона стэпу адрозніваецца найбольшай кантынентальнасцю, гарачым сухім летам і маласнежнай зімой. Своеасаблівы клімат горных раёнаў Украіны. Паўднёвы бераг Крыму мае субтрапічны міжземнаморскі клімат з вільготнай зімой і засушлівым летам. Украінскія Карпаты адрозніваюцца ўмерана кантынентальным кліматам з вільготнай мяккай зімою і негарачым летам. Найбольшая колькасць ападкаў фіксуецца ў Карпатах (да 2000 мм у год), найменшае ў Заходнім Крыме (каля 300 мм у год). Галоўная рака Украіны — Днепр. Перасякаючы тэрыторыю Украіны з поўначы на поўдзень, яна дзеліць краіну на дзве прыкладна роўныя часткі. Іншыя буйныя рэкі — Днестр і Паўднёвы Буг. Праз дэльту Дунаю праходзіць мяжа Украіны з Румыніяй. На тэрыторыі Украіны знаходзіцца больш за 3 тысячы азёр, у асноўным дробных, плошчаю да 0,1 км2. Большая іх частка размешчана ў Палессі, на поўначы краіны. У Адэскай вобласці, каля Дунаю, знаходзіцца група азёр, якія сфармаваліся як затопленыя вусця прытокаў Дунаю. Найбольшае возера Украіны — Сасык (Кундук) (210 м2) у Адэскай вобласці. Найглыбейшае возера Украіны — Свіцязь (55 м), найбольшае з Шацкіх азёраў, што знаходзяцца у Валынскай вобласці. На Дняпры створаны велізарныя вадасховішчы (Кіеўскае і інш.). Нягледзячы на сваю шматлікасць, рэкі Украіны пераважна малаводныя, за выключэннем Дняпра, таму краіна адчувае недахоп водных рэсурсаў. Асабліва бедныя воднымі рэсурсамі паўднёвы ўсход Украіны і Крымскі паўвостраў. На горных жа рэках у Карпатах часта здараюцца паводкі. Дзве трэці тэрыторыі Украіны пакрыты ўрадлівымі чарназёмнымі глебамі. На поўначы краіны пераважаюць шэрыя лясныя ды дзярнова-падзолістыя глебы, у сухіх стэпах поўдню — каштанавыя. На раўнінай частцы краіны выдзеляюцца тры прыродныя зоны: лясную (на поўначы), лесастэпавую (у сярэдняй частцы) і стэпавую (на поўдні). Для лясной зоны характэрны мяшаныя і шыракалістыя лясы з белай піхтай, сасной, букам і дубам. У лесастэпах пераважае дуб. У стэпах найбольш пашыраныя злакавыя травы: тыпчак, кавыль, цімафееўка, пырнік. У Карпатах расце бук, дуб, елка, піхта, у Крымскіх гарах - бук, дуб, сасна, ядловец. На паўднёвым беразе Крыма шмат паркаў з рознымі відамі міжземнаморскай флоры: кедры, кіпарысы і інш. Ва Украіне жывуць каля 28 тысяч розных відаў жывёл, у тым ліку 101 від млекакормячых, 350 відаў птушак, 21 від паўзуноў, 19 відаў земнаводных і больш за 200 відаў рыб. У лясах жывуць мядзведзі, зайцы, дзікі, лісіцы, рысі, цецярукі, арлы, ястрабы, совы. У лесастэпах сустракаюцца алені, дзікі, ваўкі, таксама грызуны. Для стэпаў найбольш характэрныя грызуны і палявыя птушкі. Ва Украіне існуюць 16 запаведнікаў, у якіх захоўваецца прырода ўкраінскіх лясоў, стэпаў і гор. Найбольш вядомыя Аскания-Нова, Украинскі стэпавы, Крымскі. [правіць] НасельніцтваДля абласцей дадзеныя назвы рэгіянальных цэнтраў
Нацыянальны склад насельніцтва, % (паводле перапісаў):
Украінскую мову ў 2001 г. вважалі роднаю 67,5% населніцтва Украіны, што на 2,8 працэнтных пункты больш, чым пад час перапісу 1989 г. Рускую мову визначылі як родную 29,6% насельніцтва, у параўнанні з мінулым перапісам гэты паказчык зменшышся на 3,2 пункты. Частка іншых моваў склала 2,9%, апошні паказчык вырас на 0,4 працэнтных пункты. Больш за 2/3 насельніцтва жыве ў гарадах. Буйнейшыя гарады: Кіеў, Харкаў, Данецк, Днепрапятроўск, Адэса, Львоў. Самая высокая шчыльнасць насельніцтва ў Данецкай і Днепрапятроўскай абласцях. [правіць] ГаспадаркаВядучыя галіны прамысловасці: энергетыка, металургія, машынабудаванне, харчовая. Больш за палову тэрыторыі краіны займае ралля, шмат садоў. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі: вырошчванне збожжа, цукровых буракоў, сланечніку, на поўдні – садавіны і вінаграду. Украіна мае шырокімя магчымасці для развіцця індустрыі адпачынку і турызму: курорты на ўзбярэжжы Чорнага і Азоўскага мораў, мінеральныя крыніцы Карпат і інш. Жамчужынай курортнай гаспадаркі з'яўляецца Паўднёвы бераг Крыму, дзе размешчаны сусветна вядомыя марскія і горныя курорты.
Краіны Еўропы
Албанія | Андора | Аўстрыя | Беларусь | Балгарыя | Бельгія | Боснія і Герцагавіна | Ватыкан | Венгрыя | Вялікабрытанія | Германія | Грэцыя | Данія | Ірландыя | Ісландыя | Іспанія | Італія | Латвія | Літва | Ліхтэнштэйн | Люксембург | Македонія | Малдавія | Мальта | Манака | Нарвегія | Нідэрланды | Партугалія | Польшча | Расія | Румынія | Сан-Марына | Сербія | Славакія | Славенія | Украіна | Фінляндыя | Францыя | Харватыя | Чарнагорыя | Чэхія | Швейцарыя | Швецыя | Эстонія
Краіны, якія ў вызначэнні ААН не з'яўляюцца еўрапейскімі: Азербайджан | Арменія | Грузія | Кіпр | Турцыя
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||