ПрыладыНа іншых мовах |
Сцяпан НекрашэвічСцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч (08.05.1883, фальварак Данілоўка Брожскай воласці Бабруйскага павету Мінскай губерні, цяпер - вёска Краснаўскага сельсавета Светлагорскага р-на Гомельскай вобл., Беларусь — 20.12.1937) — беларускі навуковец і грамадскі дзеяч, ініцыятар стварэння і першы старшыня Інстытута беларускай культуры (цяпер — Нацыянальная Акадэмія навук Беларусі), акадэмік Акадэміі навук Беларусі.
[правіць] Біяграфія. Перыяд да 1920 г.С. Некрашэвіч паходзіў са шляхецкага роду Некрашэвічаў (гербу "Любіч"), фальваркам якіх была Данілоўка (Данілаўка)[1]. Пачатковую адукацыю атрымаў у сям'і. У 1908 скончыў настаўніцкую семінарыю ў г. Панявежыс (Літва), у 1913 — Віленскі настаўніцкі інстытут (Вільнюс). Працаваў у школе "Таварыства цвярозасці" ў Цельшынскім павеце Ковенскай губерні. З 1914 падчас 1-й сусветнай вайны — на Румынскім фронце. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 абраны ў армейскі камітэт 6-ай арміі. Уваходзіў у партыю Беларуская сацыялістычная грамада, затым — адзін з кіраўнікоў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. З восені 1917 — у г. Адэса (Украіна). Загадчык беларускай секцыі пры губернскім аддзеле народнай асветы, у выніку працы якой у Адэсе напачатку 1918 навучальнага года былі адчынены 30 пачатковых беларускіх школ і змешаная беларуская гімназія ў складзе першых чатырох класаў (навучаліся дзеці ўцекачоў з прыфрантавых тэрыторый Беларусі). Пасля абвяшчэння БНР у 1918 — прадстаўнік яе ўрада на Поўдні Украіны і ў зносінах з французскім камандаваннем Антанты. Быў прыхільнікам фарміравання беларускай арміі для барацьбы з бальшавікамі. Старшыня Беларускага нацыянальнага цэнтра, які быў створаны 13 студзеня 1919. Адначасова вучыўся ў Адэскім вышэйшым міжнародным інстытуце. [правіць] Перыяд з 1920 г.
1924. С. Некрашэвіч – у другім шэрагу трэці злева.
З 1920 — у Мінску. Працаваў у Народным камісарыяце асветы БССР: загадчык літаратурна-выдавецкага аддзела, старшыня навукова-тэрміналагічнай камісіі, намеснік старшыні Акадэмічнага цэнтра, намеснік старшыні Галоўнага ўпраўлення прафесійнай асветы і інш. У студзені 1921 на сходзе работнікаў асветы і культуры прапанаваў у дакладзе стварыць інстытут, які займаўся б вывучэннем беларускай культуры. Удзельнічаў у арганізацыі Інстытута беларускай культуры (Інбелкульт), у 1922—1925 — яго першы старшыня, у 1926—1928 — старшыня Аддзела гуманітарных навук і старшыня слоўнікавай камісіі Інбелкульта. Адначасова ў 1923—1925 — выкладчык беларусазнаўства на медыцынскім факультэце, з 1927 — дацэнт педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта. З пачатку 1925 да ліпеня 1926 — на падвышэнні мовазнаўчай кваліфікацыі ў Навукова-даследчым інстытуце мовы і літаратуры пры Ленінградскім універсітэце (Расія), працаваў пад кіраўніцтвам Я. Ф. Карскага. Уваходзіў ва ўрадавую камісію па рэарганізацыі Інбелкульта ў Акадэмію навук. З 1928 — акадэмік, віцэ-прэзідэнт Беларускай Акадэміі навук (БелАН), адначасова з 1929 — дырэктар Інстытута мовазнаўства БелАН, старшыня камісіі па ўкладанні слоўніка жывой беларускай мовы, старшыня правапіснай і аспіранцкай камісій. З 1 студзеня 1928 — старшыня Галоўнавукі пры Народным камісарыяце асветы БССР. У 1927—1931 быў абраны ў Цэнтральны выканаўчы камітэт БССР. 21 ліпеня 1930 арыштаваны Дзяржаўным палітычным упраўленнем (ДПУ) БССР па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10 красавіка 1931 пастановай калегіі Аб'яднанага ДПУ СССР прыгавораны да 5 гадоў высылкі ў г. Сарапул (Удмурція, Расія); у 1936 тэрмін высылкі прадоўжаны на 2 гады. Працаваў планавіком-эканамістам кааператыўна-прамысловай арцелі інвалідаў, затым — бухгалтарам канторы “Нарыхтзерне” (“Зоготзерно”). Паўторна арыштаваны ў лістападзе 1937, дастаўлены ў Мінск, 19 снежня 1937 Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны па 2-м прысудзе Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 12 кастрычніка 1957, адноўлены ў званні акадэміка ў 1978, рэабілітаваны па 1-м прысудзе ў закрытым пасяджэнні Судовай калегіі Вярхоўнага суда БССР 10 чэрвеня 1988. У Данілоўцы на месцы былога фальварку Некрашэвічаў - памятны знак (1993)[2]. У Светлагорску ў гарадской карціннай галерэі "Традыцыя" імя Г. Пранішнікава — партрэт "Сцяпан Некрашэвіч" (1992, мастак А. Марачкін, Мінск) і эскіз помніка (2007, скульптар Э. Астафьеў, Мінск). Да 125-годдзя з дня народзінаў С. Некрашэвіча Міністэрства сувязі Рэспублікі Беларусь выдала мастацкі маркіраваны канверт, увод у выкарыстанне — 8 мая 2008. [правіць] Навуковыя працыАсноўныя накірункі навуковых даследванняў С. Некрашэвіча — лексікаграфія, правапіс, дыялекталогія і гісторыя беларускай мовы. Апублікаваў болей 30 навуковых працаў, у тым ліку 4 манаграфіі і слоўнікі. Распрацаваў тэарэтычныя асновы і прынцыпы стварэння дыялекталагічных слоўнікаў беларускай мовы. Аўтар першага паслярэвалюцыйнага "Беларускага лемантара" (1922, 6-е выданне — 1929), школьнай чытанкі "Роднае слова" (1923, 4 выданне — 1925), сааўтар буквара для ліквідацыі непісьменнасці сярод дарослых "Наша сіла — ніва ды машына" (1925). Важнейшыя працы ў галіне лексікаграфіі — "Беларуска-расійскі слоўнік" (1925), "Расійска-беларускі слоўнік" (1928, абодва — разам з М. Я. Байковым); "Праграма для збірання асаблівасцей беларускіх гаворак і гаворак, пераходных да суседніх моваў" (1927, разам з П. А. Бузуком). Працы ў галіне гісторыі беларускай мовы: "Мова кнігі Касьяна Рымляніна Ераміты "О уставах манастирских" (1928); "Васіль Цяпінскі. Яго прадмова, пераклад Евангелля на беларускую мову і мова перакладу" (не апубл.). Унёскам у развіццё беларускага мовазнаўства былі і іншыя навуковыя публікацыі: "Правапіс спрэчных дзеяслоўных форм" (1922), "Да пытання аб укладанні слоўніка жывой беларускай мовы" (1925); "Да пытання пашырэння акання на чужаземныя словы" (1926), "Да характарыстыкі беларускіх гаворак Парыцкага раёна" (1929), "Праект беларускага правапісу" (1930), даклады на Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 "Сучасны стан вывучэння беларускай мовы" і "Да пытання аб рэформе нашага правапісу" (1927). Стану культуры і навукі ў Беларусі ў 1920-я гг. прысвечаны артыкулы "Становішча культурна-асветных устаноў Беларусі пры нэпе" (1924), "Да пяцігадовага плана навукова-даследчай працы БССР" (1928). •
[правіць] Асноўныя публікацыі
[правіць] Літаратура
[правіць] У Сеціве
|
| kreatyna kreatyna www.activebody.pl | Gry Online Gry Online www.pozycjonarka.in… | Plaza 3 star hotel Los Angeles www.triptake.com | krynica noclegi krynica noclegi,ośrodek, wypoczynk… gornik.com.pl | Kredyty odnawialne Kredyty odnawialne www.eskarbiec.pl |