Прылады |
Старабеларуская мова
Старабеларуская мова: колішняя ўсходнеславянская літаратурная мова, якая была шырока распаўсюджана на славянскіх землях Вялікага Княства Літоўскага да 17 ст., а захоўвалася ва ўжытку да пачатку 19 ст.[1] Магчыма, што ў 15—16 ст. яна ўжывалася і на некаторых землях Вялікага княства Маскоўскага[2]. Старабеларуская літаратурная мова склалася на аснове ўзаемадзеяння тагачаснай царкоўнаславянскай літаратурнай мовы і старабеларускіх народных дыялектаў. Пачаткам яе адметнага існавання лічыцца 14 ст. (Гл.далей: Развіццё старабеларускай літаратурнай мовы).
[правіць] ТэрмінАзначэнне «старабеларуская» было ўведзена Я. Ф. Карскім (1893) на падставе яе роднаснай блізкасці з народнымі беларускімі гаворкамі 19 ст. Пэўная саманазва гэтай моўнай існасці застаецца невядомай, як і само існаванне такой назвы. Гістарычна ўжываліся шматлікія азначэнні гэтай мовы, некаторыя з іх — недакладныя або неадназначныя. гл.далей: Наменклатура). У заходняй мовазнаўчай наменклатуры старабеларуская літаратурная мова, разам са стараўкраінскай, разглядаецца як частка абагульняльнай існасці «русінская мова» (англ.: Ruthenian language), да якой прылічваюць літаратурную мову ўсіх усходнеславянскіх тэкстаў, якія немагчыма пэўна прылічыць да царкоўнаславянскіх, і якія паходзяць з ВКЛ і Рэчы Паспалітай 14—18 ст. Гэтая думка падтрымліваецца польскай і літоўскай навуковымі школамі. Гл.далей: Узнікненне старабеларускай літаратурнай мовы. Сучасная беларуская літаратурная мова была створана на аснове старабеларускіх народных гаворак, якія існавалі на этнічных беларускіх землях у 19 ст., і фіксуюцца ў помніках з 17—18 ст. Гл.таксама: Гутарковая мова ў 17—18 ст.. [правіць] УзнікненнеПасля распаду пратаславянскай мовы каля сярэдзіны 1 тыс. і ўзнікнення усходнеславянскіх пляменных дыялектаў, асноўнай падзеяй у іх развіцці пасля 10 ст. было хрышчэнне і ўстанаўленне царкоўнаславянскай мовы як мовы афіцыйнай, духоўнай і літаратурнай. У далейшым, на землях усходнеславянскага засялення адбываліся два галоўныя працэсы. Першым было развіццё духоўнай літаратуры па-царкоўнаславянску, другім было развіццё свецкай пісьменнасці на кірыліцы (лучна з афіцыйнай і дзелавой — гл.таксама: канцэпцыя агульнай усходнеславянскай мовы і яе крытыка).
[правіць] РазвіццёУзнікненне старабеларускай літаратурнай мовы як асобнай моўнай існасці і пачатак яе дакументаванага развіцця ў такой якасці адносяцца, звычайна, да 14 ст. Далейшае развіццё адбывалася ў 15 ст. і вяршыня развіцця была дасягнутая ў 16 ст.[3] У 2-й пал. 16 — 1-й пал. 17 ст. былі зробленыя спробы кадыфікацыі, з якіх найбольш значнымі прызнаюцца[4] граматыка і буквар Івана Фёдарава (1574, 1578), граматыка Лаўрэнція Зізанія (1596) і граматыка Івана Ужэвіча (1645; прыналежнасць да старабеларускай ці стараукраінскай мовы аспрэчваецца адпаведнымі нацыянальнымі навуковымі школамі). Характэрна беларускія фанетычныя ўплывы адзначаюцца ў мясцовых царкоўнаславянскіх помніках яшчэ ў сяр. 11 ст.[5]</ref>, а самым раннім помнікам пісьменнасці, дзе выразна відаць рысы старабеларускай мовы, лічацца «Смаленскія граматы» (1229)[6]. Складванне старабеларускай мовы адбывалася пад моцным уплывам старой царкоўнаславянскай літаратурнай традыцыі, і асноўвалася на мясцовых усходнеславянскіх дыялектах[7], з асноўным уплывам, пачаткова, з боку гаворак полацка-смаленскага рэгіёну, пазней — сярэднебеларускіх гаворак, потым — гаворак віленскага рэгіёну[8] Адначасова з тым, што мова літаратурная паступова зрабілася, да пэўнай ступені, штучнай, мова гутарковая захоўвала адносную чысціню, і літаратурная мова няспынна чэрпала моўныя рэсурсы з гутарковай[9] Моцным фактарам у развіцці старабеларускай мовы пасля канца 14 ст. стала паланізацыя верхніх, потым і сярэдніх класаў на землях ВКЛ, якая дасягнула значнай ступені ўжо ў сяр. 15 ст.[10] У слоўніцтве літаратурнай мовы былі прыкметнымі лацінскі і германскі ўплывы. У 1-й пал. 17 ст., пасля поспехаў паланізацыі на беларускіх землях і перамяшчэння цэнтру праваслаўнага друку ў Кіеў, адзначаецца пэўны украінскі ўплыў. Фанетыка і марфалогія старабеларускай мовы стабілізаваліся ў 16 ст., лучна з характэрна-беларускімі фанетычнымі рысамі, што не існавалі раней, найбольш прыкметныя сярод якіх: «аканне» (развілося каля 14 ст.), «нескладовае у» (каля пач. 13 ст.). Асобныя старабеларускія адметнасці ў марфалогіі развіліся ўжо ў 14—15 ст.[11] Сінтаксіс і лексіка працягвалі мяняцца, у тым ліку і пасля 16 ст., прычым літаратурная мова была пад моцным уплывам польскай мовы, асабліва ў 16—17 ст. Лічыцца, што гутарковая мова была адноснай свабоднай ад такога ўплыву, і пачала адрознівацца ў сінтаксісе і асабліва ў лексіконе.[11] [правіць] НаменклатураЗаходняя філалагічная наменклатура і гістарыяграфія, асабліва польская і і літоўская, звычайна спасылаюцца на старабеларускую мову як складавую частку зборнай існасці, «русінскай мовы» (Ruthenian, Old Ruthenian). Гістарычна, існавалі шматлікія назвы і азначэнні старабеларускай мовы, некаторыя з іх неадназначныя: [правіць] Колішнія і сучасныя назвы
[правіць] Сучасныя назвы
[правіць] Колішнія назвы
[правіць] Уздым і заняпадУ 14 ст. старабеларуская мова ўжо была шырока распаўсюджанай мовай у ВКЛ, на якой размаўлялі і пісалі ва ўсіх слаях грамадства, лучна з неславянскай часткай арыстакратыі, і на якой складаліся ўсе віды свецкіх і дзяржаўных дакументаў[13]. У 15—16 ст., часткова ў 17 ст., старабеларуская мова ў ВКЛ была пераважнай мовай дзяржаўных, дыпламатычных, дзелавых і прыватных дакументаў, дакументаў гарадскога, земскага, замкавага справаводства , дакументацыі магдэбургій, магістратаў, опісаў і рэвізій маёмасці, спісаў войска і г.д., нават на этнічна літоўскіх землях ВКЛ[14]. Па-старабеларуску была складзена большая частка дакументаў 15—16 ст. Літоўскай метрыкі (гл.таксама: Дэнамінацыя афіцыйнай мовы); на гэтай мове складаліся афіцыйныя лісты каралеўскіх канцылярый у Кракаве і Варшаве, скіраваныя ў ВКЛ[14], статуты ВКЛ. Старабеларуская мова высока ацэньвалася і за мяжой[14]. Старабеларуская мова стала 3-й славянскай, пасля чэшскай і польскай, на якой пачаўся кнігадрук. Першая кніга па-старабеларуску была надрукаваная Скарынам у Празе (1517). Пазней у 16 ст. фактычны цэнтр старабеларускага кнігадруку змяшчаўся ў Вільні. Старабеларуская мова была мовай белетрыстыкі, публіцыстыкі, мемуараў, рэлігійнай палемікі, гамілетыкі, агіяграфіі і г.д., на яе перакладаліся заходнееўрапейскія рыцарскія раманы, гістарычныя хронікі і апокрыфы.[14] Пасля палітычных змяненняў, што адбываліся ў ВКЛ з канца 14 ст. і на працягу 15 ст., назначылася тэндэнцыя да заняпаду старабеларускай культуры на карысць польскай, і такі заняпад мацнеў на працягу 16—17 ст., хоць і выкрываўся ў публіцыстыцы, напрыклад, у прадмове Цяпінскага (1570). Асабліва неспрыяльным становішча стала ў апошняй чвэрці 16 ст., калі ў Рэчы Паспалітай набрала сілу контр-рэфармацыя, бо пратэстанты і праваслаўныя складалі на той час асноўную частку беларускамоўнага насельніцтва. Між іншым, інквізіцыя Рэчы Паспалітай улучыла шмат выданняў настарабеларускай мове ў свой «Кодэкс забароненых кніг» (вып. з 1603)[15]. У 16—17 ст. існавала пэўная палітычная апазіцыя працэсу паланізацыі, якая выразілася ў адмысловым артыкуле адносна старабеларускай як адной дазволенай мовы афіцыйных дакументаў, што быў унесены ў Статут 1566 году, і паўтораны ў Статуце 1588 году, і нават у польскім перавыданні Статуту (1614)[16]. Гл.таксама: Залаты век беларускай гісторыі. З цягам часу, калі ўсё большая колькасць вышэйшага, а потым і сярэдняга класу пераходзіла ў польскамоўную культуру, выкарыстанне старабеларускай мовы скарачалася. Пад сяр. 17 ст. адзіным значным выдаўцом па-старабеларуску заставалася праваслаўная царква. Аднак, у той час нават мова тэкстаў, пісаных у праваслаўным асяроддзі, сталася, у спробе прыцягнуць увагу чытача, моцна паланізаванай, і пачала моцна адрознівацца не толькі ад гутарковай мовы, але і ад ранейшай старабеларускай літаратурнай традыцыі. Прыкметна, што ад 1626 ўся праваслаўная анты-уніяцкая палеміка друкавалася па-польску. Пад 2-ю чвэрць 17 ст., старабеларуская літаратурная мова ўвабрала вялікую колькасць польскіх моўных элементаў, адарвалася ад сваёй народнай асновы, і сталася моцна штучнай і нават не цалкам прыдатнай да жыццёвага выкарыстання. Літаратурная мова перыяду, асабліва пасля пераносу цэнтру праваслаўнага кнігадруку ў Кіеў (1610-я гг.), ужо не можа лічыцца сапраўды старабеларускай.[11] У 1696 годзе, Генеральная канфедэрацыя саслоўяў забараніла выкарыстанне старабеларускай мовы ва ўсіх новых[17] афіцыйных дакументах, замяняючы яе ў гэтай ролі польскай мовай. Старабеларуская мова захоўвалася сярод дробнай шляхты і мяшчанства да пач. 19 ст., але фактычна была зведзеная да ролі «плябейскай» гутарковай мовы. Друк па-старабеларуску фактычна не існаваў, і адзінымі школамі, дзе выкладанне вялося па-старабеларуску, былі школы ордэну базыліянцаў. У 19 ст., рэшткі старабеларускай мовы, што захаваліся ў гутарковай форме, паслужылі, у ліку іншага, асновай для стварэння сучаснай беларускай мовы. [правіць] Духоўная літаратураЗ'яўленне старабеларускіх адметнасцяў у духоўнай літаратуры па-царкоўнаславянску адносіцца да 15 ст., а некаторыя аўтары заўважаюць беларускія фанетычныя адметнасці ў тэкстах 11 ст.[18]. Значнейшымі прыкладамі такой літаратуры былі «Чэцця» (перапісаная «паповічам Бярозкам з Наваградку», 1489), збор кніг Бібліі, перакладзены на старабеларускую з ідыш у пач. 16 ст., псалтыр 16 ст. і інш.[19]. Скарына, захоўваючы царкоўнаславянскую аснову ў сваіх кнігах, увёў так шмат старабеларускай лексікі, што мова яго кніг пачала значна адрознівацца ад царкоўнаславянскай[20]. Далейшыя спробы скарачэння разрыву між мовай духоўнай літаратуры і гутарковай былі зробленыя Будным і Цяпінскім. Выданне Запаветаў у перакладзе Цяпінскага азначыла фактычную замену царкоўнаславянскай мовы на старабеларускую ў ролі мовы духоўнай літаратуры.[11] [правіць] Афіцыйная моваПраблема класіфікацыі афіцыйнай, канцылярскай мовы і яе адменаў у ВКЛ з'яўляецца спецыфічнай. Наогул, між мовазнаўцамі, што вывучаюць сярэднявечную усходнеславянскую пісьменнасць, існуе фундаментальная нязгода наконт таго, ці лічыць тагачасную афіцыйную пісьменнасць праявай адпаведнай літаратурнай мовы. У выпадку старабеларускай мовы, Карскі ў 1900-х гг. (пазней, Ф. П. Філін у 1970-х гг., Л. М.Шакун у 1960-х гг.) давялі дастатковую ступень тоеснасці між старабеларускай літаратурнай мовай і мовай афіцыйных дакументаў ВКЛ. Але іншыя даследчыкі (С. Кутшэба (1914), Й. Якубоўскі (1912), А. Мартэль (1938), І. І. Лапо (1936)) аспрэчылі думку Карскага — або падкрэсліваючы значнасць царкоўнаславянскага кампаненту ў мове афіцыйнай пісьменнасці ВКЛ, або выстаўляючы тэзіс пра тое, што такая мова была проста царкоўнаславянскай.[21] Распаўсюджанне такіх поглядаў звычайна прыпісваецца недастатковаму веданню іншаземнымі даследчыкамі жывой беларускай мовы, перакрыццём сфераў ужывання сярэднявечнай царкоўнаславянскайі старабеларускай моваў, падобнымі графічнымісістэмамі, блізкасцю гэтых моваў у граматыцы і лексіцы.[21] Даследаванні славіста Хрысціяна Станга (1935) выявілі некалькі тыпаў мовы афіцыйнай пісьменнасці ў ВКЛ[22]:
Аднак, пытанне дэнамінацыі дзяржаўнай, афіцыйнай і дзелавой мовы ВКЛ застаецца неразвязаным мовазнаўцамі і ў 2000-х гг. Існуюць такія намінацыі, як:
Гэтыя неадназначнасці ў помніках пісьменнасці далі падставы для працяглых спрэчак адносна беларуска-украінскага размежавання літаратурных помнікаў таго перыяду, якія азначаныя як пісаныя «простай мовай». Адным з шырокавядомых[24] прыкладаў такой палемікі з'яўляецца праца украінскага даследчыка І. І. Агіенка (1935). [правіць] Агульная характарыстыкаСтабільныя, агульнапрынятыя кадыфікаваныя нормы (арфаграфіі, фанетыкі, марфалогіі, словаўтварэння) ў старабеларускай літаратурнай мове не існавалі, а толькі фармаваліся; у адным тэксце маглі спалучацца як архаічныя, так і жывыя моўныя рысы, так і інавацыі. Існавалі шматлікія фармальныя дублеты — фанетычныя, марфалагічныя, арфаграфічныя. Так, рознымі спосабамі маглі перадавацца на пісьме, напрыклад, выбухны [г] — праз спалучэнні 'гг', 'кг', афрыката [дж] – дыграфамі 'дч', 'дж'; магло перадавацца або не перадавацца аканне, зацвярдзенне шыпенных, 'р', 'ц', пераход 'л', 'в' у 'ў' (нескладовае) ды інш. Таму нормай у старажытнабеларускай літаратурнай мове звычайна лічаць найбольш частае, стабільнае ўжыванне той ці іншай граматычнай формы, спалучэння ды інш.[25] [правіць] ФанетыкаДа адметных фанетычных з'яў старабеларускай мовы адносяцца аканне, яканне, дзеканне і цеканне, адлюстраваныя спарадычна; рэдукацыя ъ і ь у гукі ы, и (молоды, злы, би, пи і інш.); чаргаванні ро, ло, ле -> ры, лы, ли ў становішчы паміж зычнымі (кровъ - крыви, глотка - глытати, блескъ - блишати і г.д.); прыстаўны и перад збегам зычных, першы з якіх санорны (иржа, имгла і інш.), выпадзенне и ў пачатку слоў (мети з имети і інш.); пераход е -> о (прышолъ, чотыры і інш.); афрыката дж, перададзеная або непасрэдна, або апасродкавана (ездживалъ, розъежчал і інш.); фрыкатыўны г, у адрозненні ад выбухнога, што перадаваўся спалучэннямі кг, гк, гг; падаўжэнне зычных (вяселле і інш.); зацвярдзелыя р, ж ,ш, ч (прамо, божэ, иншыхъ, чыи і інш.); пераход в, у, л -> ў, перададзенае праз в (вжо, прышовъ і інш.); прыстаўныя зычныя в, г (восень, гусеница і г.д.); зацвярдзелыя губныя на канцы слова (семъ, сыпъ і г.д.) і інш.. Варта зазначыць, што ўсе гэтыя асаблівасці характэрны для сучаснай (новай) літаратурнай беларускай мовы, і толькі часткова - для ўкраінскай.[26] [правіць] МарфалогіяЗ марфалагічных рыс старабеларускай мовы трэба адзначыць скланенне назоўнікаў тыпу боль, тень, жаль, насыпъ і г.д. па ўзоры мужчынскага роду, ужыванне канчаткаў -у (-ю) ў родным склоне адзіночнага ліку ў назоўнікаў мужчынскага роду (народу, броду і інш.); канчатак -ы ў назоўніках мужчынскага і ніякага роду (адз. лік, наз. склон) (городы, болоты і інш.). У рускай мове ў падобных выпадках захаваўся парны лік (два города, два яблока і г.д.); адлюстраванне найвышэйшай ступені параўнання ў прыметніках праз суфікс -ейш (мягчейший і г.д.); формы дзеясловаў тыпу стерегчи, несе, ляж, киньмо і г.д.; клічны склон; наяўнасць службовых часціц хай, але, або, каб і г.д.[26] [правіць] СінтаксісЗ сінтаксічных з'яў трэба адзначыць такія асаблівасці ўласна беларускай мовы як шырокае ўжыванне поўных форм прыметнікаў у функцыі выказніка; спалучэнне лічэбнікаў два, тры, чатыры з назоўнікамі (адз. лік) ў форме роднага склону (тры столы і г.д.); ужыванне сінтаксічных канструкцый тыпу лепшъ за его, вышелъ от всихъ, пошолъ до дому, сталося ему і інш.; выкарыстанне ўласна беларускіх злучнікаў што, нібы, калі, як і інш..[26] [правіць] ЛексікаСлоўнікавы склад старабеларускай мовы надзвычай стракаты, у ім выдзяляецца найперш пласт спрадвечна беларускай лексікі (маці, сонца, брат, тры, новы і г.д.), агульнаславянскія (я, чалавек, дзед, зіма і інш.); агульнаўсходнеславянскія (сабака, куст, сорак, сям'я і інш.), уласна беларускія (волат, вежа, сейбіт, араты і інш.), а таксама шматлікія пазычанні, у большасці праз пасярэдніцтва польскай мовы або проста з польскай мовы.[26] [правіць] ФразеалогіяДа асаблівасцяў старабеларускай мовы можна далучыць узнікненне ўстойлівых выразаў (фразеалагізмаў), частка з якіх захавалася з часоў агульнаславянскай мовы (напр. соль земли), а частка ёсць уласна беларускімі прыдумкамі (як свинья в болоте, ходити по людях і г.д.)[26] [правіць] Узаемадзеянні з іншымі моваміУ пісьмовай старабеларускай мове існавалі шматлікія лексічныя пазычанні, найперш з польскай, таксама з нямецкай, лацінскай, чэшскай, радзей — з літоўскай і цюркскіх моваў. Пазычаныя словы існавалі ў усіх сферах функцыянавання літаратурнай мовы, і ў усіх стылях[27] Фанетычная адаптацыя пазычанняў літаратурнай мовай адбывалася не цалкам паслядоўна, у літаратурнай мове некаторыя з іх былі засвоеныя часткова, і захавалі гукі, не характэрныя, у прынцыпе, для беларускай мовы. Так, у старажытнабеларускай літаратурнай мове пад уздзеяннем пазычанняў з грэцкай праз царкоўнаславянскую з'явіўся гук [ф]. У большасці выпадкаў ён захаваўся, але часта ён, як і ў сучасных народных гаворках, замяняўся блізкімі да яго ў акустычных адносінах [п], [х], [хв]: фляша – пляша, кафель – кахель, фурман – хурман, фальварак – хвальварак. Часам утвараліся словы з фанетычнымі варыянтамі: кафтанъ – каптанъ — кахтанъ. Словы з выбуховым [г] у выніку фанетычнай адаптацыі ў вымаўленні збліжаліся з словамі з фрыкатыўным [г]; раней гэтыя два гукі ў пісьмовых помніках размяжоўваліся: фрыкатыўны [г] перадаваўся літарай 'г', выбухны [г] – 'гг', 'кг' або спецыяльнай графемай. Часам у пазычаных словах фрыкатыўны [г] апускаўся: лоика, траедия[28]. Замяняліся і іншыя нехарактэрныя для беларускай мовы гукі, напрыклад, [е,], [о,] (у паланізмах) — на [а] і [у]: вязенье, прудки (prе,dki). Асаблівасцю многіх пазычанняў была наяўнасць у іх цвёрдых зубных зычных перад пярэднім галосным [і], што азначалася на пісьме літарай 'ы' пасля адпаведнага зычнага: визытовати, дыктовати, дысцыплина, констытуцыя, традыцыя і інш. Але такое вымаўленне не стала агульнай заканамернасцю старажытнабеларускай мовы; гэтыя словы пачалі прыстасоўвацца да арфаэпічных нормаў жывой народнай мовы: индыкъ – индикъ, инквизыция – инквизиция, инкурсыя – инкурсия і інш. У пісьмовых помніках ранняга перыяду пераважаюць формы з цвёрдымі зубнымі, у позніх — з мяккімі зубнымі (наяўнасць варыянтаў з цвёрдымі зычнымі сведчыць, што пасярэдніцай у пазычанні была польская мова).[29] У 2-й пал. 16 ст. для іншамоўных словаў характэрнае і цвёрдае вымаўленне перад [э]: апэляцыя, гэрбъ, сэймъ, сэкта. Многія пазычанні зазналі фанетычныя працэсы прыватнага характару, так у словах з двума гукамі [р] адбывалася рэгрэсіўная дыстантная асіміляцыя, у выніку якой першы гук [р] пераходзіў у [л]: барверъ — балверъ, перкгримъ —пелкгримъ, секретаръ — секлетаръ. Мелі месца метатэза: тумултъ – тулмутъ, манастыръ – намастыръ, тарелка – талерка, мураль – муляръ, кальцнеръ – канцлеръ і інш., таксама спрашчэнне: вспонялый – спанялый, обфитость – офитость, радзей — устаўка: каноникъ – кановникъ, пробощъ – проборщъ[30]. Напісанне (і вымаўленне) падвоеных зычных у пазычаннях саступала месца спрошчаным, адзіночным варыянтам; варыянты маглі і суіснаваць. [правіць] ПрыкладыПрыклад тэксту на старабеларускай мове — першы абзац звароту падканцлера ВКЛ Льва Сапегі да Жыгмонта ІІІ Вазы з нагоды прыняцця Статуту ВКЛ, 1 снежня 1588 году, Брэст:
•
Літ.:
[правіць] Спасылкі |