|
|
Павел Аляксандравіч ГальшанскіПавел Аляксандравіч Гальшанскі (каля 1490 - 1555), прадстаўнік роду Гальшанскіх, сын Аляксандра Гальшанскага, адзін з найбольш таленавітых прадстаўнікоў роду. У 1504 вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе выявіў вялікія здольнасці да філасофіі. Пазней вучыўся ў Рыме (упамінаецца ў 1512). Пасля вяртання ў ВКЛ стаў прэлатам-архідыяканам касцёла св. Станіслава ў Вільні. Выхавацель будучага вялікага князя Жыгімонта Аўгуста. 3 1530 - біскуп луцкі, з 1536 - віленскі. Адыгрываў значную ролю ў дзяржаўным і грамадскім жыцці ВКЛ, актыўна супрацьдзейнічаў Рэфармацыі. Ад бацькі і маці ўнаследаваў вялікую частку радавых вотчын і судзімонтаўскай спадчыны (Воўпа, Лебедзева, Дунілавічы, Хожава, Станькава, Жыцін), якія ён разам з іншымі маёнткамі завяшчаў вялікаму князю. Літ.:
Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. |