ПрыладыНа іншых мовах
|
Нямецкая мова
Нямецкая мова, германская мова заходнегерманскай падгрупы. Распаўсюджанне: Германія, Аўстрыя, Швейцарыя, Люксембург, Бельгія, таксама Расія, Румынія, ЗША, Канада, некаторыя краіны Паўднёвай Амерыкі. Колькасць носьбітаў у свеце 95,4 млн., у Германіі 75,3 млн.ч. (1990)[1]. Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы (1990): Германія, Аўстрыя, Швейцарыя, Люксембург, Бельгія. [правіць] ПісьменнасцьПісьменнасць на аснове лацінскай графікі. Найстарэйшыя помнікі: Сен-Галенскі (лацінска-нямецкі) гласар (8 ст., аляманскі дыялект), пераклад на рэйнска-франкскі дыялект трактату Ісідора (8—пач. 9 ст.) і інш. [правіць] ДыялектыДыялектны падзел аснаваны на дыялектах заходне-германскіх плямёнаў — франкаў, саксаў, турынгаў, аляманаў, бавараў. Адрозніваюцца ніжненямецкая, сярэдненямецкая, паўднёванямецкая групы дыялектаў, кожная з іх падзяляецца на заходнюю і ўсходнюю падгрупы. Таксама выдзяляюцца аляманскія (Швейцарыя) і мозельска-франкскія (Люксембург) дыялекты. Таксама існуюць адрозненні ў літаратурных нормах Швейцарыі і Аўстрыі. [правіць] ГісторыяАсноўныя перыяды гісторыі мовы — данацыянальны і нацыянальны; 16—17 ст. з'яўляюцца пераходнымі. Тэндэнцыя да ўтварэння наднацыянальных формаў мовы на паўднёва-заходняй аснове назначылася ў 12—13 ст. У 13—14 ст. нямецкая мова пачынае выцясняць лаціну з афіцыйна-дзелавой сферы, вядучая роля паступова пераходзіць да усходне-сярэдненямецкага літаратурна-пісьмовага варыянту, з пэўным уплывам паўднёванямецкай літаратурнай традыцыі. Распаўсюджанню гэтага варыянту паспрыялі кнігадрукаванне (з сяр. 15 ст.), Рэфармацыя і дзейнасць Лютара, асабліва пераклад Бібліі, інтэнсіўнае развіццё мастацкай літаратуры 17—19 ст. Фарміраванне нормаў сучаснай літаратурнай мовы завершваецца ў асноўным у канцы 18 ст., калі былі нармалізаваныя граматычная сістэма, арфаграфія (гл.таксама: І. Готшад), лексіка (гл.таксама: І. Адэлунг, І. Кампэ). На працягу 16—19 ст. фармаваныя літаратурныя нормы распаўсюджваліся на поўнач Германіі, а таксама паўплывалі на варыянты нямецкай мовы ў Аўстрыі, Баварыі, Швейцарыі. У канцы 19 ст. былі распрацаваныя арфаэпічныя нормы. •
Літ.: Б. А. Абрамов, Н. Н. Семенюк. Немецкий язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — М., 1990. С.329,330.; Gordon, Raymond G., Jr. (ed.), 2005. Ethnologue: Languages of the World, Fifteenth edition. Dallas, Tex.: SIL International. Online version: http://www.ethnologue.com.
|
|||||||||||||||||||||||||||