На іншых мовах

Нарвегія

Kongeriket Norge
Kongeriket Noreg

Нарвегія

герб сцяг
герб
сцяг

дэвіз: Alt for Norge, Enig og tro til Dovre faller

геаграфічнае месцазнаходжанне
дата ўтварэння
дзяржаўная мова: нарвежская
сталіца: Осла
прадстаўнік дзяржавы:
кіраўнік дзяржавы:
плошча: 385,155 км²
насельніцтва: 4,711,626 2007
шчыльнасць насельніцтва: 12 жых./км²
грашовая адзінка: нарвежская крона
часавы пояс: +1
гімн: Ja, vi elsker dette landet
нумарныя знакі аўтамабіляў: N
дамен у Інтэрнеце: .no, .sj, .bv
міжнародны тэлефонны код:
карта

НАРВЕ́ГІЯ, краіна ў Паўночнай Еўропе. Знаходзіцца на Скандынаўскім паўвостраве і прылеглых астравах, мае выхад да Атлантычнага акіяна. Мяжуе з Швецыяй, Фінляндыяй і Расіяй.

[правіць] Прырода

Нарвегія займае заходнюю, горную частку Скандынаўскага паўвострава. Гэты буйны масіў складзены пераважна гранітамі і гнейсамі характарызуецца перасечаным рэльефам. Паўвостраў асіметрычна падняты да захаду, у выніку заходнія, нарвежскія, схілы вельмі стромкія і кароткія.

На поўдні ў межах Нарвегіі размешчана шырокае нагор'е. Да поўначы ад мяжы Нарвегіі і Фінляндыі вышэй 1200 м паднімаюцца ўсяго некалькі вяршыняў, але па кірунку да поўдня вышыні гор паступова павялічваюцца, дасягаючы максімальных адзнак 2469 м (гара Галхёпіген) у масіве Ютунхеймен. Іншыя ўзнятыя ўчасткі нагор'я толькі нешмат саступаюць па вышыні. Там нярэдка сустракаюца голыя скалы, пазбаўленыя глебава-расліннага покрыва. Вонкава паверхня шматлікіх гор больш нагадвае слабхвалістае плато, і такія ўчасткі носяць назву «віда».

Падчас вялікага ледавіковага перыяду ў гарах Нарвегіі было развіта злядненне, але сучасныя ледавікі невялікія. Самыя значныя з іх – у гарах Ютунхеймен і ў паўночнай частцы Нарвегіі. Звычайна снеговая лінія ў Нарвегіі знаходзіцца на вышынях 900–1500 м. Шматлікія асаблівасці рэльефу краіны сфармаваліся падчас ледавіковага перыяду. Верагодна, тады было некалькі мацерыковых злядненняў, і кожнае з іх спрыяла развіццю эрозіі, паглыбленню і выпросвтанню старажытных рачных далін і іх ператварэнню ў маляўнічыя, са стромкімі схіламі трогі U-падобнай формы, што глыбока праразаюць паверхню нагор'яў.

Пасля раставання мацерыковага ледавіка былі затопленыя нізоўі старажытных далін, дзе ўтварыліся фіёрды. Фіёрдавыя берагі дзівяць незвычайнай маляўнічасцю і маюць вельмі важнае гаспадарчае значэнне. Шматлікія фіёрды вельмі глыбокія. Напрыклад, Согне-фіёрд, размешчаны ў 72 км да поўначы ад Бергена, у ніжняй частцы дасягае глыбіні 1308 м. Ланцуг прыбярэжных выспаў – т.з. скергор абараняе фіёрды ад моцных заходніх вятроў, якія дзьмуць з Атлантычнага акіяна. Некаторыя выспы ўяўляюць сабой аголеныя скалы, аб якія разбіваецца прыбой, іншыя дасягаюць значных памераў.

Гейрангер-фіёрд
Гейрангер-фіёрд

Большасць нарвежцаў жывуць на берагах фіёрдаў. Найважнейшыя – Осла-фіёрд, Хардангер-фіёрд, Согне-фіёрд, Нур-фіёрд, Стур-фіёрд і Троннхеймс-фіёрд.

На ўсходзе Нарвегіі знаходзяцца самыя вялікія рэкі, уключаючы Глому даўжынёй 591 км. На захадзе краіны рэкі кароткія і хуткія. У паўднёвай Нарвегіі шмат маляўнічых азёр. Найбуйнае ў краіне возера М'еса. У канцы 19 ст. было збудавана некалькі невялікіх каналаў, якія злучаюць возера з марскімі партамі на паўднёвым узбярэжжы, але ў цяперашні час яны выкарыстоўваюцца мала. Гідраэнергарэсурсы рэк і азёр Нарвегіі ўносяць істотны ўклад у яе эканамічны патэнцыял.

Нягледзячы на паўночнае становішча, Нарвегіі ўласцівы спрыяльны клімат з прахалодным летам і адносна мяккай (для адпаведных шырот) зімой – вынікам уздзеяння Гальфстрыму. Сярэдняя гадавая колькасць ападкаў вар'іруе ад 3330 мм на захадзе, куды ў першую чаргу паступаюць вільготныя вятры, да 250 мм у некаторых адасобленых рачных далінах на ўсходзе краіны. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 0 °С характэрная для паўднёвага і заходняга ўзбярэжжаў, тады як ва ўнутраных раёнах яна паніжаецца да –4 °С і меней. У ліпені сярэднія тэмпературы на ўзбярэжжа каля 14 °С, а ва ўнутраных раёнах – каля 16 °С.

Урадлівыя глебы пакрываюць усяго каля 4 % усёй тэрыторыі Нарвегіі і сканцэнтраваны пераважна ў наваколлях Осла і Тронхейма.

Хваёвы лес
Хваёвы лес

Паколькі бoльшую частку краіны займаюць горы, плато і ледавікі, магчымасці для росту і развіцця раслін абмежаваныя. Вылучаюць пяць геабатанічных раёнаў: бязлесны прыбярэжны з лугамі і хмызнякамі, на ўсход ад яго лісцёвыя лясы, далей у глыб краіны і да поўначы – хваёвыя лясы, вышэй і яшчэ далей на поўнач пояс карлікавых бяроз, верб і шматгадовай травы; нарэшце, на самых вялікіх вышынях – пояс травы, імхаў і лішайнікаў. Хваёвыя лясы – адзін з найважных прыродных рэсурсаў Нарвегіі, яны даюць разнастайную экспартную прадукцыю.

У арктычным раёне звычайна сустракаюцца паўночны алень, лемінг, пясец і гага. У лясах да самога поўдні краіны водзяцца гарнастай, заяц, лось, лісіца, вавёрка і, у невялікай колькасці, воўк і буры мядзведзь. Высакародны алень распаўсюджаны ўздоўж паўднёвага ўзбярэжжа.

[правіць] Насельніцтва

Нарвегія – даволі аднародная паводле складу насельніцтва краіна. Пераважную большасць складаюць нарвежцы, на поўначы жывуць лапландцы, паступова павялічваецца доля мігрантаў з іншых краін.

Традыцыйныя заняткі насельніцтва – рыбалоўства ў фіёрдах, земляробства, жывёлагадоўля і лясная гаспадарка ў асобных месцах па берагах фіёрдаў і ў горах.

[правіць] Вонкавыя спасылкі

Commons
  • Norway.no – Афіцыйны партал


Наяўнасць гэтага шаблону звычайна азначае артыкулы недастатковага, пачатковага зместу. Калі можаце, то дапоўніце гэты артыкул.

system wymiany linków system wymiany linków SEO Tools system wymiany linków tanie kredyty gotówkowe kreatyna Plaza 3 star hotel Los Angeles krynica noclegi Sejm Tyk