|
|
Міхаіл Якаўлевіч ЛенсуМіхаіл Якаўлевіч ЛЕ́НСУ (н. 31.7.1924, Ленінград): савецкі і беларускі філосаф. Доктар філасофскіх навук (1981), прафесар (1982). Заслужаны работнік культуры БССР (1990). Скончыў Шадрынскі педагагічны інстытут у Курганскай вобл. РСФСР (1950). З 1962 працаваў у Педагагічным і Медыцынскім інстытутах Мінска, Беларускім інстытуце механізацыі сельскай гаспадаркі. З 1974 у Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ (у 1980 — 1990 загадваў кафедрай). Аўтар навуковых прац па праблемах рэлігіязнаўства (філасофія і сацыялогія рэлігіі), педагогіцы вышэйшай школы і методыцы выкладання сацыяльна-гуманітарных навук. Асноўныя творы:
Літ.:
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1999. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0155-9 (т.9), ISBN 985-11-0035-8. С.204. |