ПрыладыНа іншых мовах |
Мікалай АзбукінМікалай АЗБУКІН (1894, Бабруйск — 24 лістапада 1943, ?), беларускі географ, краязнавец, публіцыст, дзеяч беларускага нацыянальнага руху. Паходзіў з сям’і патомных дваранаў. У 1912—1917 вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце. Пасля сканчэння вучобы выкладаў геаграфію і прыродазнаўства ў Бабруйскай гімназіі. Далучыўся да беларускага нацыянальнага руху, член камітэта Беларускага культурна-асветнага таварыства ў Бабруйску. Падчас польскай акупацыі ў 1919 арыштаваны. Восенню 1920 стаў дырэктарам бабруйскай школы імя Я. Купалы. Увесну 1921 зноў арыштаваны ўжо савецкімі ўладамі па падазрэнні ў прыналежнасці да партыі беларускіх эсэраў. З 1921 працаваў у Мінску: у Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, у Інстытуце беларускай культуры, з 1929 на кафедры геаграфіі БелАН. У кнізе "Географія Эўропы" трактаваў Беларусь як самадастатковую краіну. Адзін з галоўных арганізатараў краязнаўчага руху ў Беларусі, сакратар Цэнтральнага бюро краязнаўства, першы рэдактар часопіса "Наш край". У пачатку 1928 у БССР існавала ўжо 301 краязнаўчая арганізацыя, якія аб'ядноўвалі 10510 чалавек. Імклівае пашырэнне краязнаўчага руху, глыбока патрыятычнага па сутнасці, выклікала занепакоенасць камуністычных уладаў, і на краязнаўцаў абрынуліся рэпрэсіі. М. Азбукін быў арыштаваны 21.7.1930 па абвінавачанні ў прыналежнасці да «Саюза вызвалення Беларусі» і па пастанове Калегіі АДПУ СССР ад 10.4.1931 высланы ў Налінск на 5 гадоў. Ёсць звесткі, што зноў быў асуджаны ў 1937(?). Загінуў у 1943 у зняволенні. Паводле сведчання Ю. Бібілы, расстраляны нібыта за спробу перайсці мяжу на поўдні СССР. Рэабілітаваны 15.11.1957 Вярхоўным судом БССР. [правіць] Творы
Літ.:
ЭГБ, т. 1 • Возвращенные имена [правіць] Крыніцы
|