Міхаіл Сяргеевіч Кацар

Міхаіл Сяргеевіч КА́ЦАР (25.10(7.11).1906, в.Клімавічы Сенненскага пав. Магілёўскай губ. — ...Дата?): беларускі савецкі гісторык мастацтва. Доктар мастацтвазнаўства (1952), прафесар (1956).

Скончыў Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры (1939). Член КПСС з 1928. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 у АН БССР (у 1946 — 1950 у Інстытуце мовы, літаратуры і мастацтва, у 1950 — 1957 у Інстытуце літаратуры, у 1957 — 1964 загадчык сектара выяўленчага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору). У 1953 — 1956 загадчык кафедры выяўленчага мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута.

Асноўныя працы па праблемах гісторыі беларускага старажытнага і савецкага мастацтва і архітэктуры.

Творы:

  • Белорусская архитектура. Исторический очерк. Мн., 1956.
  • Скульптура Савецкай Беларусі. Мн., 1957.
  • Нарысы па гісторыі выяўленчага мастацтва Савецкай Беларусі. Мн., 1960.
  • Изобразительное искусство Белоруссии дооктябрьского периода. Мн., 1969.

Літ.:

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.5. Зуйкі — Кішы / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1972. — 616 с.: іл., карты. С.522.


wymiana linkami system wymiany linków wymiana linkami wymiana linkami tanie kredyty gotówkowe kreatyna Plaza 3 star hotel Los Angeles krynica noclegi Sejm Tyk