ПрыладыНа іншых мовах
|
МаніпурМаніпур (англ.: Manipur), штат на паўночным усходзе Індыі. Гранічыць са штатамі Нагаленд на поўначы, Мізарам на поўдні і Асам на захадзе, а таксама з М'янмай на ўсходзе. Займае 23-е месца сярод штатаў па плошчы (22 327 км2) і 22-е па насельніцтву (2,4 млн. чалавек, 2001). Адміністрацыйны цэнтр — Імпхал. Знаходжанне іншаземцаў на тэрыторыі штата абмежавана. Індыйскія ўлады вядуць барацьбу з Аб'яднаным фронтам нацыянальнага вызвалення, які змагаецца за незалежнасць Маніпура.
[правіць] ГеаграфіяРэльеф Маніпура — чаргаванне мерадыянальна выцягнутых хрыбтоў вышынёй 2—2,5 тыс. м і шырокіх міжгорных далін на вышыні 800—1000 м. Клімат умерана цёплы. [правіць] ГісторыяПершыя ўпамінанні аб Маніпуры з'яўляюцца ў старажытнаіндыйскім эпасе «Махабхарата», дзе некаторыя героі называюцца «маніпурамі». [правіць] ЭканомікаАдсталы сельскагаспадарчы рэгіён (рыс, тытунь, бавоўна, садавіна). Развіта ручное ткацтва (тканіны з нацыянальным арнаментам). ВУП штата — 1,2 млрд. долараў ЗША (2004). [правіць] НасельніцтваАсноўная этнічная група — маніпуры (мейтхеі), гавораць на мове маніпуры (мейтхелон) тыбета-бірманскай групы. Гэтая мова з'яўляецца лінгва-франка ў штаце і прызнана ў 1992 адной з нацыянальных моваў Індыі. Па рэлігіі маніпуры — пераважна індуісты (звыш 60%), астатнія — хрысціяне і прыхільнікі старажытных анімістычных вераванняў. У горных раёнах жывуць народнасці кукі і нага. [правіць] У Сеціве
|
||||||||||||||||||