ПрыладыНа іншых мовах |
Кубак ЯндэксуКубак Яндэксу (Адкрыты Кубак Расіі па пошуку ў Інтэрнэце) — спаборніцтва па скораснаму пошуку ў Інтэрнэце, якое праводзіць кампанія Яндэкс з 2001 года. У 2007 годзе Кубак прайшоў у восьмы раз. Пераможца Кубку атрымлівае званне «Чалавек, які знайшоў усё», сам Кубак Яндэксу, а таксама некаторы прыз.
[правіць] Сутнасць гульніІдэя Кубку заключаецца ў тым, што ўдзельнікі спаборнічаюць ва ўменні хутка адшукваць у Інтэрнэце адказы на пастаўленыя пытанні. Кубак праходзіць у тры туры: два завочныя і вочны фінал. Гуляць у першым туры мае права кожны, хто жадае і зарэгістраваўся на сайце Кубку. У першым туры па раскладу праводзяцца шэсць гульняў, прычым гулец можа прыняць удзел у некалькіх: у залік ідзе лепшы вынік. Гульня доўжыцца адну гадзіну і скаладаецца з 20 пытанняў, якія па чарзе змяняюць адно аднаго; такім чынам, на пошук адказу даецца тры хвіліны. У адказе абавязкова павінна быць спасылка на старонку, дзе змяшчаецца адказ, і ўласна сам тэкст адказу. Пры гэтым адказ удзельніка не абавязкова павінен супадаць з адказам арганізатараў: галоўнае, каб ён быў змешчаны на знойдзенай старонцы. Падчас гульні ўдзельнік можа карыстацца любой пошукавай сістэмай. За кожны правільны адказ гулец атрымлівае адзін бал. У другі тур праходзяць 100 удзельнікаў, якія паказалі лепшыя вынікі па колькасці балаў, а таксама ўсе ўдзельнікі, якія набралі столькі балаў, колькі і гулец на сотым месцы. Другі тур складаецца з дзвюх частак; у розных Кубках праводзіліся розныя тыпы гульняў. У VI, напрыклад, другі тур складаўся з “Пошуку аб’екта” і “Спісаў”. Кожная частка складалася з шасці пытанняў і доўжылася 30 хвілін. У “Пошуку аб’екта” гулец павінен быў знайсці тэкст або выяву дадзенага дакумента, а ў “Спісах” – працягнуць дадзены арганізатарамі спіс, даўшы па магчымасці поўныя пералікі элементаў. У фінал праходзяць 8 удзельнікаў – пераможцаў другога туру. 9-ы гулец высвятляецца жараб’ёўкай сярод 20 прысутных на фінале гульцоў, якія занялі 20 наступных месцаў у другім туры. У фінале ёсць дзве часткі: мнагаборства і забег прызёраў. Мнагаборства складаецца з трох гульняў з 5 заданняў, якія доўжацца 15 хвілін кожная: на пошук малюнкаў, сайтаў арганізацый і аб’ектаў для сцягвання (праграмы, музыка, відэа і да т.п.). Па выніках кожнай гульні высвятляюцца тры пераможцы. Скончваецца Кубак забегам прызёраў. Тройка пераможцаў змагаецца за першыя месцы: яны паслядоўна адказваюць на пытанні, прычым атрымаць доступ да наступнага пытання можна толькі пасля правільнага адказу на папярэдні. [правіць] Залікі ў КубкуЗ IV Кубку праводзяцца асобныя залікі:
[правіць] Пераможцы
З 2007 г. «Людзі, якія знайшлі ўсё» у мінулых Кубках, не могуць прымаць удзел у фінале. [правіць] Рэгіянальныя і іншыя КубкіАкрамя самога Кубка Яндэксу, пры падтрымцы Яндэксу праводзяцца і разнастайныя рэгіянальныя Кубкі. Першым рэгіянальным спаборніцтвам быў Кубак Netrix у Ізраіле, які быў праведзены ў ліпені-жніўні 2003 года. Пасля яго адбыліся школьныя і агульныя Кубкі ў розных гарадах Расіі: Махачкале, Саратаве, Навасібірску, Кіраве, Санкт-Пецярбургу і шматлікіх іншых, а таксама ў Мінску, Львове (Украіна) і Мэнло-Парке (Каліфорнія, ЗША). У лютым 2006 і сакавіку 2007 гг. маскоўскі Інстытут гуманітарнай адукацыі (ІГУМА) правадзіў спаборніцтва для абітурыентаў з галоўным прызам — паступленнем і бясплатным навучэннем. Тады ж Яндэксам быў праведзены школьны камандны Кубак. А ў снежні 2006 года ў Нарвегіі адбыўся першы нерускамоўны Кубак па пошуку — Norgesmesterskap i søk. На сайце Кубку праводзяцца пошукавыя залікі, у якіх можа прыняць удзел кожны, хто жадае, у любы час. Залік складаецца з дзесяці пытанняў, якія выбіраюцца выпадкова; вынік заліка ні на што не ўплывае. [правіць] Прыклады заданняўЗ першага туру:
З другога туру: Пошук аб’екта:
Спісы:
(і іншыя караблі адной серыі)
[правіць] Спасылкі |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||