ПрыладыНа іншых мовах |
Класіфікацыя расліннасціКласіфікацыя расліннасці, сінтаксанамія – частка фітацэналогіі, якая ўключае ў сябе тэарэтычнае вучэнне і практычныя метады па выдзяленню ўмоўна аднородных тыпаў (фітацэнонаў) з фітацэнатычнага кантынуума і іх субардынацыю ў сінтаксанамічную іерархію.
[правіць] Агульныя звесткі аб класіфікацыі расліннасціКласіфікацыя расліннасці з’яўляецца цэнтральнай часткай фітацэналогіі. Узровнь яе развіцця адлюстроўвай узровень развіцця ўсей навукі. Сінтаксанамія скарыстоўвае опыт таксанаміі, якая ўжо к пачатку ХХ стагоддзя была дастаткова развітай навукай. Складанасць класіфікацыі расліннасці тлумачыцца тым, што раслінныя супольнасці ў адрозненні ад відаў – гэта умоўнасці, аб’яднаныя ў шматмерны кантынуум. Акрамя таго, раслінныя супольнасці валодаюць нявысокім узроўнем цэласнасці, што вядзе да зменлівасці архітыпаў (набораў дыягнастычных прызнакаў) сінтаксонаў, падчас вельмі значнай. Вельмі рэдка таксама у сінтаксонах ніжэйшых рангаў прадстаўлены поўнасцю дыягнастычныя віды вышэйшых адзінак. Усе гэта абумовіла значную складанасць выдзялення сінтаксанамічных адзінак і ўсталяванне дыягназаў супольстваў. [правіць] Асноўныя падыходы да прынцыпаў і метадалогіі класіфікацыіДа пачатку 1970-х гадоў існаваля мноства падыходаў да класіфікацыі расліннасці, якія паступава трансфармаваліся ў два асноўных:
Пры дамінантным падыходзе сінтаксоны вылучаюцца па дамінантах асобных ярусаў раслінных супольнасцей. Аcноўнымі адзінкамі дамінантнай класіфікацыі з’яўляюцца фармацыя – сукупнасць супольнасцей з адным дамінантам (напрыклад, фармацыя дубовых лясоў) і 'асацыяцыя – якая вылучаецца на падставе дамінантаў розных ярусаў (напрыклад, дубрава рабінава-кіслічная). Гэты падыход з’яўляецца простым і цалкам прымянімым да лясной расліннасці барэальных, суббрарэальных і субтрапічных лясоў, г.зн. там, дзе ў складзе супольнасці маюцца некалькі яўных дамінантаў з моцнымі эдыфікатарнымі ўласцівасцямі, дзе высокая ступень дыскрэтнасці расліннага покрыва. Але гэты падыход з’яўляецца напрымальным пры класіфікацыі лугоў, рудэральнай расліннасці, расліннасці вырубак і гараў, дзе дамінанты могут хутка мяняцца ў розныя гады і нават сязоны і валодаюць слабымі эдыфікатарнымі ўласцівасцямі, што вядзе да вялікай варыябельнасці відавога складу супольнасцей. Таму ўсе большае распаўсюджванне мае фларыстычны падыход. Узнікненне эколага-фларыстычнага падыходу да класіфікацыі звязана з імем швейцарскага геабатаніка Й.Браун-Бланке. Метад класіфікаціі расліннасці, наваны яго імем, грунтуецца на групаванні супольнасцей згодна з падобнасці фларыстычнага складу, які адлюстроўвае экалагічныя ўмовы і стадыю сукцэсіі і усталявання сінтаксонаў ад ніжэйшых да вышэйшіх. Сінтаксоны ў сістэме Браун-Бланке выдзяляюцца на падставе дыягнастычных відаў, сярод якіх адрозніваюць характэрныя, дыферэнцыруючыя і канстантныя.
Віды, канстантныя для ніжэйшых адзінак могут быть дыферэнцыруючымі ці характэрнымі для вышэйшых. Але есць меркаванне, што розніца паміж дыферэнцыруючымі і характэрнымі відамі нязначная і часта іх аб’ядноўваюць у адзіную групу дыягнастычных відаў (у гэтым выпадку канстантныя віды разглядаюцца асобна). Стварэнне назваў сінтаксонаў , іх відазмяненне і адмена рэгулюецца “Кодэксам фітасацыялагічный наменклатуры”, упершыню апублікаваным у 1976 годзе. Існуюць наступныя асноўныя рангі сінтаксанамічнай класіфікацыі (звеху ўніз): клас (канчатак -etea), парадак (-etalia), саюз (-ion), асацыяцыя (-etum). Пры вылучэнні сінтаксона ўказваюць прозвішча яго аўтара і год зацвярджэння. Пералік усіх сінтаксонаў пэўнай тэрыторыі называецца прадромусам. Прыклад: клас: Vaccinio-Piceetea Br.-Bl. 1939 Д.В. (дыягнастычныя віды) Dicranum scoparium, Pleurozium schreberi, Hylocomium splendens, Melampyrum pratense, Ptilium crista-castrensis, Pyrola minor, Pyrola rotundifolia, Peltigera aphthosa, Trientalis europaea, Vaccinium myrtillus, Vaccinium uliginosum, Vaccinium vitis-idaea парадак: Cladonio-Vaccinietalia Kiell.-Lund 1967 Д.В. Pinus sylvestris, Cladonia rangiferina, Cladonia arbuscula, Dicranum fuscescens, Dicranum polysetum, Arctostaphylos uva-ursi, Empetrum nigrum ssp. nigrum, Ledum palustre саюз: Dicrano-Pinion Libb. 1933 Д.В. Chimaphila umbellata, Diphasiastrum complanatum, Monotropa hypopitys, Pyrola chlorantha), Viscum album ssp. аustriacum асацыяцыя: Peucedano-Pinetum W.Mat. (1962) 1973 Д.В. Chimaphila umbellate, Peucedanum oreoselinum, Convallaria majalis, Polygonatum odoratum, Pulsatilla patens, Scorzonera humilis, Solidago virgaurea [правіць] Асноўныя вышэйшыя сінтаксоны расліннасці БеларусіЛясная расліннасць: клас Querco-Fagetea Br.-Bl. et Vlieg. 1937 - мезафітныя і мезаксерафітныя шыракалістныя лісптападныя лясы на багатых глебах клас Vaccinio-Piceetea Br.-Bl. 1939 - барэальныя хваёвыя лясы на бедных кіслых глебах з развітым мохавым покрывам клас Alnetea glutinosae Br.-Bl. et R.Tx. 1943 - нізінныя эўтрофныя забалочаныя лясы с перавагай чорнай вольхі і бярозы пушыстай на тарфяных і тарфяна-мінеральных глебах клас Salicetea purpureae Moor 1958 - пойменныя прыруславія вербяна-тапалёвыя лясы і хмызняковыя зараснікі Лугавая расліннаць: клас Molinio-Arrhenatheretea R.Tx. 1937 em. R.Tx. 1970 - другасныя паслялясныя луга, якія фарміруюцца на месцы шыракалістных |лясоў з даволі багатымі незасоленымі глебамі клас Sedo-Scleranthethea Br.Bl. 1955 - травяністыя супольнасці на слабаразвітых пясчаных глебах Расліннасць, сфарміраваная на парушаных участках: клас Epilobietea angustifolii R.Tx. et Prsg. in R.Tx. 1950 - расліннаць высечак і гараў клас Galio-Urticetea Passage 1967 - натуральныя і антрапагенныя нітрафільныя супольнасці зацененых месцаў, засмечаных ўчасткаў, узлескаў у лясапарках, у поймах рэк і ручаёў клас Plataginetea majoris R.Tx. et Prsg. in R.Tx. 1950 - супольнасці нізкарослых, устойлівых да вытаптывання і выпасу мезафітоў і гіграфітаў ва дварах, уздоўж дарог, на спартовых пляцоўках клас Chenopodietea Br.-Bl. 1952 em. Lohm. J. et R.Tx. 1961 ex Matusz. 1962 - супольнасці адналетнікаў, якія ўяўляюць сабой пачатковыя стадыі аднаўленчых сукцэсій пасля парушэнняў і сорнапалявыя супольнасці клас Artemisietea vulgaris Lohm., Prsg. et Tx. in Tx. 1950 - рудэральныя супольнасці высакарослых дзьвухгадовых і шматгадовых відаў клас Agropyretea repentis Oberd., Th.Muller et Gors in Oberd. et al. 1967 - рудэральныя супольнасці з пераважаннем шматгадовых злакаў, якія ўяўляюць папярэднюю перад лугамі стадыю ўзнаўляльных сукцэсій клас Bidentetea tripartiti R.Tx., Lohm. et Prsg 1950 - сінантрапныя супольнасці з пераважаннем аднагадовых відаў парушаемых пераўвільгатненных месцаў клас Secalietea Br.-Bl. 1951 - сегетальныя (сорнапалявыя) супольнасці зерневых культур клас Robinietea Jurko ex Sofron 1980 - гарадская спантаная расліннасць і супольнасці штучных дравесных насаджэнняў Прыбрэжна-водная расліннасць: клас Phragmiti-Magnocaricetea Klika in Klika et Novak 1941 - водныя і каляводныя супольнасці прымацаваных да дна і ўзвышаючыхся над вадой раслін клас Potametea R.Tx. et Prsg - супольнасці прымацаваных да дна руслін з плаваючымі на паверхні ці пагружанымі ў тоўшчу вады лісцямі клас Lemnetea minoris R. Tx. 1955 - супальнасці вольна плаваюцых на паверхні і ў тоўшчы вады незамацаваных раслін клас Charetea (Fukarek 1961 n.n.) Krausch 1964 - супольнасці харавых водарасцяў клас Utricularietea intermedio-minoris Den Hartog et Segal 1943 em. Pietsch 1965 - пузырчатка-мохавыя супольнасці дыстрофных вод звычайна ў мачажынах і азерах на верхавых і пераходных балотах [правіць] Дэдуктыўны метад Капечкі-ГейніМетад Браун-Бланке ў яго класічным разуменні асноўвался на характэрных відах і адназначнай дыхатаміі. Гэты падыход апраўдаў сабе пры класіфікацыі натуральных багатых відамі супольнацяў, калі выдзяляліся шэраг сінтаксонаў, з якiмі суадносілася частка супольнасцей, а іншыя разгледжваліся як пераходныя. Але пры класіфікацыя такі метадам гіперкантынуальнай рудэральнай раслінаасці паўсталі цяжскасці, звязаныя з шырокай экалагічный амплітудай, эўрыбіёнтнасцю ўваходзячых у няе відаў. Гэта прыводзіла да немагчымасці выдзяліць характэрныя для той ці іншай асацыяцыі і нават саюзу віды. Таму ў 1974 годзе чэскія батанікі К. Капечкі і С Гейні прапанавалі так званы дэдуктыўны метад класіфікацыі сінантрапнай расліннасці, які заключаецца ў тым, што разам з асацыяцыямі выдзяляюцца супольнасці, якія падпарадкоўваюцца непасрэдна класу ці парадку, ці адначасова двум вышэйшым сінтаксонам на подставе прадстаўленасці ў ім дыягнастычных відаў вышэйшых адзінак. Адрозіваюць базальныя супольнасці (сфармаваныя "сваім" дамінантам) і дэрыватныя (дамінант якіх з’яўляецца дыягнастыны від іншага сінтаксона). [правіць] У Сеціве |