ПрыладыНа іншых мовах
|
Дамен верхняга ўзроўнюДамен верхняга ўзроўню (англ.: top-level domain, скар. TLD) — апошняя частка назвы дамена, паслядоўнасць літар пасля апошняй кропкі ў назве любога дамена. Так, у назве дамена www.website.com, даменам верхняга ўзроўню з'яўляецца com (альбо COM, таму што падзелу на вялікія і малыя літары у назвах даменаў няма). Арганізацыя Internet Assigned Numbers Authority (IANA) на сённяшні дзень падзяляе дамены верхняга ўзроўню на тры тыпы:
Поўны спіс даменаў верхняга ўзроўня змешчаны ў наступным артыкуле: спіс даменаў верхняга ўзроўню. [правіць] Гістарычныя дамены верхняга ўзроўнюДамен .nato быў утвораны напрыканцы 1980-х арганізацыяй NIC для НАТО, але праз некаторы час высветлілася, што ні адзін з такіх даменаў не дазваляў адэкватна вызначыць статус міжнародных арганізацый. Таму неўзабаве NIC быў утвораны яшчэ адзін дамен з назвай .int для ўжывання міжнароднымі арганізацыямі, прапанаваўшы НАТО выкарыстоўваць замест існуючага варыянта nato.int. Такім чынам, дамен верхняга ўзроўню nato перастаў выкарыстоўвацца, але канчаткавае яго выдаленне адбылося толькі ў ліпені 1996 года. Іншымі гістарычнымі даменамі верхняга ўзроўню былі .cs для Чэхаславакіі, .su для Савецкага Саюза і .zr для Заіра. [правіць] У Сеціве |