ПрыладыНа іншых мовах |
Горад Узда
УЗДА — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Уздзенскага раёна, на р. Уздзянка. У 74 км да паўночнага захаду ад Мінска, 22 км ад чыгуначнай станцыі Негарэлае на лініі Мінск—Баранавічы. Аўтадарогі на Мінск, Негарэлае, Капыль, Слуцк, Нясвіж. Насельніцтва 9,6 тыс. чал. (2006).
[правіць] ГісторыяВядомая з 1450 як двор Корсакаў у Менскім павеце ВКЛ. З 16 ст. мястэчка, якое належала Кавечынскім, Завішам. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 Узда як цэнтр воласці Ігуменскага павета ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. У 1798 К. Завіша пабудаваў тут касцёл, дзейнічала царква. З 1924 цэнтр раёна, з 1938 гарадскі пасёлак. З 1999 горад. [правіць] ЭканомікаУ горадзе прадпрыемства лёгкай, харчовай прамысловасці. Гасцініца "Узда". [правіць] Культура
[правіць] Выдатныя мясціны
[правіць] Вядомыя асобы
[правіць] У Сеціве |