Горад Віцебск

Горад
Віцебск
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Краіна Беларусь
Каардынаты 55°11′ пн. ш. 30°10′ у. д. (G)
Плошча 96 км²
Насельніцтва 343,6 тыс. чалавек (2006)
Тэлефонны код +375 212
Паштовы індэкс 210xxx
Аўтамабільны код 2
Віцебск (Беларусь)
Віцебск
Віцебск

ВІ́ЦЕБСК — горад абласнога падпарадкавання ў Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Віцебскага раёна і Віцебскай вобласці, рацэ Заходняя Дзвіна пры ўпадзенні ў яе рэк Віцьба і рака Лучоса. У 300 км ад Мінска. Вузел чыгунак на Маскву, Санкт-Пецярбург, Оршу, Полацк і аўтамабільных дарог. Порт на р. Заходняя Дзвіна. Аэрапорт (пункт пропуску праз дзяржаўную мяжу). Непадалёк ад мяжы з Расіяй. Насельніцтва 343,6 тыс. чал. (2006).

Змест

[правіць] Гісторыя

У летапісах называецца Видбеск, Видебск, Витепеск, Витьбеск, у ням. летапісах — Вітэнбеке (лац. Vitenbeke)[1]

[правіць] Заснаванне

Паводле падання з Віцебскага летапісу, заснаваны вял.кн. кіеўскай Вольгай у 974 годзе, але Вольга памёрла 11.7.969 году. Калі ўсёж-такі заснаванне Віцебска звязанае з дзейнасцю Вольгі, то паводле «Аповесці мінулых гадоў» у 947 годзе Вольга наведвала міжрэчча Заходняй Дзвіны і Дняпра і заснавала тут павосты для збору даніны, у т.л. на рэках Мста і Луга, магчыма тады быў заснаваны павост і на Віцьбе — Віцебск. Гэта не выключана, бо заснаванне павостаў Вольгай было яе агульнадзяржаўнай праграмай пасля забойства яе мужа Ігара падчас збору празмернай даніны з драўлянаў, а віцебскае месца знаходзілася на важнейшых гандлёвых шляхах, што было удалым месцам для збору як даніны з тутэйшых плямёнаў так і мытаў. Магчыма складальнік Віцебскага летапісу пераблытаў цыфры, перапісваючы з больш ранняй крыніцы і атрымаў 974 замест 947, магчыма блатаніну ўнеслі яшчэ да яго ранейшыя перапісчыкі, але і магчыма што гэта проста неверагоднае паданне.

У першыню згадваецца ў 1021 годзе, калі разам з Усвятам быў перададзены вял.кн. кіеўскім Яраславам Уладзіміравічам полацкаму князю Брачыславу Ізяславічу пры заключэнні міру. Горад атрымаў назву ад р. Віцьба, на беразе якой ўзнік. З 1101 — цэнтр Віцебскага княства, першы князь Святаслаў Усяславіч, пазней горадам і княствам валодалі яго нашчадкі Васількавічы. У 12—13 ст. цэнтр на гандлёвым шляху па Заходняй Дзвіне. З 1321 году ў складзе ВКЛ, адзін з сыноў вял.кн. Гедзіміна Альгерд пабраўся шлюбам (1318) з адзінай дачкой апошняга віцебскага князя Марыяй, а пасля смерці цесця (1321) сам стаў віцебскім князем. Да 1351 у Віцебску пабудаваныя каменныя Верхні і Ніжні замкі, княскі палац. У 15—16 ст. — буйны гандлёвы і рамесны цэнтр; у 1441 названы ў ліку 15 найбуйнейшых гарадоў ВКЛ. У пач. 16 ст. — цэнтр Віцебскага ваяводства (староства). У выніку войнаў 16—18 ст. неаднаразова спалены і зруйнавы. У 1597 горад атрымаў магдэбургскае права і герб. Пасля Віцебскага паўстання (1623) пазбаўлены магдэбургскага права (адноўлена ў 1644) і іншых прывілеяў. У 14—18 ст. у Віцебску пры праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх храмах і манастырах дзейнічалі школы. Ва 2-й пал. 18 ст. стаў 2-ім па велічыні (пасля Магілёва) горадам на тэрыторыі сучаснай Беларусі. З 1772 у складзе Расіі, 1772—1777 цэнтр Віцебскай правінцыі, з 1796 цэнтр Беларускай, з 1802 — Віцебскай губерніі. У 1781 зацверджаны новы герб Віцебска з «Пагоняй». У 19 ст. паскорылася развіццё рамяства. У 1866 праз Віцебск пракладзеная Рыга-Арлоўская чыгунка, пазней чыгуначныя лініі злучылі горад з Масквой, Брэстам, Пецярбургам і Кіевам. З 1919 Віцебск у складзе РСФСР. З 1924 у БССР, цэнтр раёна, у 1924—1930 акругі, з 1938 — Віцебскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну цалкам разбураны.

[правіць] Дэмаграфія

  • 2005 — 342,7 тыс. чал.
  • 2006 — 343,6 тыс. чал.

[правіць] Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудавання і металаапрацоўкі, лёгкай, хімічнай, харчовай, дрэваапрацоўчай прамысловасці, па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш. Віцебск — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцініцы: «Ветразь», «Дзвіна», «Лучоса», «Эрыдан», гасцініца навучальнага цэнтра прафсаюзаў; гасцінічны комплекс «Віцебск». У межах гарадской забудовы Віцебска функцыянуюць 5 санаторыяў-прафілакторыяў, у т.л. «Бадзёрасць».

[правіць] Культура

Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Віцебскі абласны мастацкі музей, Віцебскі музей Марка Шагала, Віцебскі гарадскі музей воінаў-інтэрнацыяналістаў, Віцебскі літаратурны музей, Віцебскі абласны музей М. Ф. Шмырова, Віцебскі музей прыватных калекцый.

Батанічны сад.

Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Я. Коласа, Беларускі тэатр «Лялька». Абласная філармонія. У горадзе праводзяцца больш 30 фестываляў, сярод іх найболей вядомыя «Славянскі базар у Віцебску», імя І. І. Салерцінскага, бальных і спартыўных танцаў «Вясновыя россыпы», «Парад надзей», «Віцебская сняжынка», аўтарскай песні «Віцебскі лістапад» і інш. Віцебскі палац спорту. Віцебскі цэнтральны спартовы комплекс.

[правіць] Выдатныя мясціны

Як помнік горадабудаўніцтва 16—18 ст. захоўваецца гісторыка-архітэктурная зона з фрагментамі забудовы вуліц, жылымі дамамі, будынкамі грамадзянскіх устаноў 18 — пач. 20 ст.

  • Верхні замак, Ніжні замак, Узгорскі замак, Задунайская слабада, Заручайская слабада — помнікі археалогіі
  • Віцебская Дабравешчанская царква
  • Віцебскі Пакроўскі сабор
  • Віцебская Успенская царква
  • Віцебская Пакроўская (Казанская) царква
  • Віцебскі касцёл святой Варвары
  • Віцебская ратуша
  • будынак Віцебскага банка
  • будынак Віцебскага духоўнага вучылішча
  • будынак Віцебскага акруговага суда
  • Віцебскі гарадскі сядзібны дом
  • Віцебскі палац губернатара
  • Віцебскае епархіяльнае жаночае вучылішча

[правіць] Вядомыя асобы

  • Я. Буль (19 ст.), беларускі паэт
  • Ф. Князькін, польскі драматург
  • А. Багатыроў, народны артыст Беларусі, кампазітар
  • М. Фрадкін, савецкі кампазітар

Літ.:
  • Любезный мне город Витебск…. Мемуары и документы. Конец XVIII — начало XIX в. / Вступ. ст., науч., коммент., сост., публ. В. А. Шишанова. Мн.: Асобны Дах, 2005. 40 с.
  • Шишанов В. Основание Витебска: ещё одна версия // Витебский курьер. 1998. № 33. 5 мая. С.1. Текст на сайте http://www.oli-art.com

[правіць] У Сеціве

Шаблон:Віцебскі раён


SEO Tools wymiana linkami wymiana linkami tanie kredyty gotówkowe kreatyna Plaza 3 star hotel Los Angeles krynica noclegi Sejm Tyk