ПрыладыНа іншых мовах
|
Горад Брэст
БРЭСТ — горад абласнога падпарадкавання ў Беларусі, цэнтр Брэсцкай вобласці і Брэсцкага раёну, на р. Заходні Буг пры ўпадзенні ў яго р. Мухавец. У 349 км ад Мінска. Вузел аўтамабільных і чыгунак, напрамку на Баранавічы, Лунінец, Ковель, Беласток, Варшаву. Канчатковы порт на Дняпроўска-Бугскім канале. Аэрапорт. На тэрыторыі горада 3 памежных пункта пропуску праз дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь. Насельніцтва 301,4 тыс. чалавек (2006).
[правіць] Гісторыя[правіць] НазваУпершыню згадваецца пад назваю Берестье (бел.: Бярэ́сце або Бе́расце), Бересть, у ням. летапісах Брэйзіка[1]. Па аднаму з тлумачэнняў, назву Брэст горад атрымаў праз спецыфіку польскай мовы – польскі варыянт назвы запісваўся як Brześć, перанесены ў рускую мову (19 ст.) як Брест, потым у беларускую як Брэст. Таксама ўжывалася назва Брэст-Літоўск. У 1921 годзе горад атрымаў новую назву — Брэст-над-Бугам, якая праіснавала да 1939 года. [правіць] Гістарычны нарысУпершыню згадваецца пад 1019 у «Аповесці мінулых гадоў». Гарадзішча старажытнага Бярэсця знаходзілася на невялікім мысе, які ўтварыўся пры зліцці Мухаўца з Заходнім Бугам. У 11—13 ст. належаў тураўскім, кіеўскім і ўладзіміра-валынскім князям. У 1379 горад разрабаваны і спалены тэўтонскімі рыцарамі. У 1390 атрымаў самакіраванне на аснове магдэбургскага права. З 1413 цэнтр эканоміі, прывілеем аднесены да галоўных гарадоў ВКЛ. У 1500 разрабаваны крымскімі татарамі. З 1520 цэнтр Брэсцкага павета, з 1566 — цэнтр ваяводства. У 1596 у гарадзе ў Мікалаеўскай царкве была падпісаная Берасцейская унія, паводле якой планавалася аб'яднанне каталіцкай і праваслаўнай царквы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. З 1795 у складзе Расійскай імперыі, з 1796 — павятовы цэнтр. З 1799 Брэст-Літоўск павятовы горад, уваходзіў у Літоўскую, з 1801 у Гродзенскую губерніі. З 1830-х у Брэсце будавалі Брэсцкую крэпасць, пры гэты стары Брэст быў амаль цалкам разбураны, горад быў збудаваны нанова на новым месцы. З 9 (22) снежня 1917 па 3 верасня 1918 у ў Брэсце праходзілі мірныя перамовы паміж Савецкай Расіяй і Германіяй, у выніку чаго быў падпісаны Брэст-Літоўскі мір. У 1919 Брэст заняты польскімі войскамі. З 1921 у складзе Польшчы. 22.9.1939 Брэст-над-Бугам быў перададзены Вермахтам камандаванню Чырвонай Арміі, увайшоў у склад БССР пры падзеле Польшчы паводле пакту Молатава-Рыбентропа. У Вялікую Айчынную вайну Брэсцкая крэпасць уславілася 28-дзённай абаронай (з 22.6 да канца ліпеня). 8.5.1965 Брэсцкая крэпасць узнагароджана званнем крэпасць-герой, з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка». [правіць] Насельніцтва[правіць] Адміністрацыйны падзелПадзеляецца на 2 раёны — Ленінскі і Маскоўскі. Мікрараёны: Адамкова, Бярозаўка, Вулька-Падгорская, Вычулкі, Граеўка, Дуброўка, Задворцы Новыя, Задворцы Старыя, Кіеўка, Кавалёва, Кацін Бор, Лысая Гара, Паўднёвы, Плоска, Пугачова, Рэчыца, Трышын, Усход. [правіць] ЭканомікаБрэст — буйны прамысловы цэнтр Беларусі. Звыш 50 прадпрыемстваў электратэхнічнай, электроннай, металаапрацоўчай, хімічнай, лёгкай, харчовы, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. У Брэсце працуюць электрамеханічны і электралямпавы заводы, завод газавага абсталявання «Брэстгазаапарат», прадпрыемства «Цветатрон» па вытворчасці мікраэлектронікі. Брэст — перспектыўны цэнтр турызму Беларусі міжнароднага значэння. Гасцініцы «Беларусь», «Брэст-Інтурыст», «Буг», «Веста», «Усход», «Дружба», «Інтурыст», «Мара», «Моладзевая», «Старт», «Будаўнік», «Юнасць» і інш. У межах горада находзяцца 4 ведамасных санаторыя-прафілакторыя, у т.ч. РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі». [правіць] ТранспартБрэст з'яўляецца адным з найважнейшых транспартных вузлоў Беларусі. У 1981 годзе ў Брэсце з'явіліся першыя тралейбусы, на сённяшні дзень колькасць тралейбусных маршрутаў горада дасягнула васьмі. У 12 кіламетрах у паўночна-усходнім напрамку ад Брэста знаходзіцца Брэсцкі аэрапорт (міжнародны код – BQT), які быў уведзены ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. У 1986 годзе Брэсцкаму аэрапорту нададзены статус міжнароднага, магчымая колькасць пасажыраў складае 400 чалавек за гадзіну. [правіць] КультураМемарыяльны комплекс Брэсцкая крэпасць-герой з музеем Брэсцкай крэпасці-героя (Пабудова мемарыялу ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам народнага архітэктара СССР У. А. Караля, урачыстае адкрыццё адбылося 25.9.1971), Брэсцкі абласны краязнаўчы музей з філіялам — археалагічным музеем «Бярэсьце», Брэсцкі музей чыгуначнага транспарта, Музей гісторыі горада Брэста, Брэсцкі музей «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці», музей прыроды, музей авіацыі і касманаўтыкі (у мікрараёне Усход) У Брэсце дзейнічае Брэсцкі тэатр драмы і музыкі, Брэсцкі абласны тэатр лялек, абласная філармонія, кінатэатр «Беларусь» і інш. У рэпертуары Брэсцкага лялечнага тэатра сёння каля 30 дзіцячых і сямейных спектакляў. Праводзяцца фестывалі: міжнародны класічнай музыкі «Студзеньскія музычныя вечары», «Беларуская музычная восень», гарадскія «Залатая восень», «Брэсцкі баль», міжнародны тэатральны фестываль «Белая вежа» і фестываль беларускага нацыянальнага кіно. [правіць] Адукацыя32 агульнаадукацыйныя школы, 6 гімназій, 2 ліцэя. Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны універсітэт, Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С.Пушкіна. [правіць] СпортБуйныя спартовыя будынкі — спартыўны комплекс «Брэсцкі», Брэсцкі лёгкаатлетычны манеж, Брэсцкі лёдавы палац і інш. У горадзе дзейнічаюць 18 дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. У мікрараёне Кіеўка размешчаны стадыён «Лакаматыў». У абласным спартыўным комплексе «Брэсцкі» адбываюцца трэніроўкі і гульні футбольнага клуба Дынама Брэст. [правіць] Выдатныя мясціны
[правіць] У Сеціве |