Германія
| Deutschland
Германія
|
|
| герб |
сцяг |
|
|
|
|
дэвіз: "Einigkeit und Recht und Freiheit"
|
| геаграфічнае месцазнаходжанне |
 |
| дата ўтварэння |
| дзяржаўная мова: |
Нямецкая |
| сталіца: |
Берлін |
| прадстаўнік дзяржавы: |
Хорст Кёлер (прэзiдэнт) |
| кіраўнік дзяржавы: |
Ангела Меркель (канцлер) |
| плошча: |
357.050 км² |
| насельніцтва: |
82.438.000 2005 |
| шчыльнасць насельніцтва: |
230 жых./км² |
| грашовая адзінка: |
Еўра |
| часавы пояс: |
+1 |
| гімн: |
"Das Lied der Deutschen" |
| нумарныя знакі аўтамабіляў: |
D |
| дамен у Інтэрнеце: |
.de |
| міжнародны тэлефонны код: |
+49 |
| карта |
 |
ГЕРМАНІЯ, альтэрн.: Нямеччына; Федэратыўная Рэспубліка Германія, краіна Заходняй Еўропы. Мяжуе з Даніяй, Польшчай, Чэхіяй, Аўстрыяй, Швейцарыяй, Францыяй, Люксембургам, Бельгіяй і Нідэрландамі. Мае выхад да Балтыйскага і Паўночнага мораў. З'яўляецца членам Еўрапейскага Саюза, НАТО, Вялікай Васмёркі.
[правіць] Дзяржаўны лад
Германія - федэратыўная парламенцкая рэспубліка. Дзяржаўны лад рэгламентуецца Канстытуцыяй Германіі.
Кіраўніком дзяржавы лічыцца прэзідэнт, які выбіраецца на 5 год, але на практыцы ён выконвае ў асноўным прадстаўнічыя функцыі.
Выканаўчая улада належыць ураду на чале з канцлерам. Канцлер абіраецца парламентам па прапанове прэзідэнта.
Заканадаўчая ўлада падзеленая паміж урадам і двухпалатным парламентам (Бундэстаг і Бундэсрат).
[правіць] Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Германія - федэратыўная дзяржава. Яна падзяляецца на 16 суб'ектаў - зямель (ням.: Bundesla"nder), сярод якіх 3 гарады: Берлін, Брэмен і Гамбург.
Бадэн-Вюртэмберг
Свабодная дзяржава Баварыя
горад Берлін
Брандэнбург
Свабодны ганзейскі горад Брэмен
Свабодны ганзейскі горад Гамбург
Гесэн
Мэкленбург-Пярэдняя Памэранія
Ніжняя Саксонія
Паўночны Рэйн-Вестфалія
Райнланд-Пфальц
Заарланд
Свабодная дзяржава Саксонія
Саксонія-Анхальт
Шлезвіг-Гальштэйн
Свабодная дзяржава Цюрынгія
Землі ў сваю чаргу падзяляюцца на 438 акругаў (ням.: Kreise).
Эканоміку Германіі можна ахарактэрызаваць як звышіндустрыяльную, пра што сведчыць вялікая роля прамысловасці ў эканоміцы краіны.
Каля 1/3 часткі прамысловай прадукцыі складае аўтамабілебудаванне (Даймлер-Бэнц, БМВ, МАН).
Сельская гаспадарка забяспечвае каля 80 % патрэбаў краіны. Асноўная роля адводзіцца жывёлагадоўлі.
Валюта Германіі - Еўра
|