Генрых Латвійскі (1187 або 1188, Ніжняя Германія — пасля 1259), каталіцкі святар у Рыжскім архіепіскапстве, місіянер да латгалаў, якія жылі па берагах ракі Імера. Аўтар «Хронікі Лівоніі».