ПрыладыНа іншых мовах |
Вікіпедыя:КатэгорыяКатэгорыя — адмысловая старонка, якая змяшчае алфавітны пералік тэматычна звязаных артыкулаў, гэты пералік ствараецца аўтаматычна і туды ўлучаюцца ўсе артыкулы, якія пазначаны адмысловай спасылкай. Катэгорыі розняцца ад іншых артыкулаў назвай дзе наперадзе ідзе ключавое слова Катэгорыя:, напрыклад, Катэгорыя:Краіны. Каб дадаць артыкул да катэгорыі, трэба ў артыкуле паставіць адмысловую спасылку, напрыклад [[Катэгорыя:Краіны Афрыкі]]. Артыкул можа быць пазначаны да дадання адразу ў некалькі карэгорый. Гэтыя спасылкі трэба ставіць напрыканцы артыкула, але перад інтэрвікі–спасылкамі (спасылкамі на іншамоўныя артыкулы). Для таго, каб артыкул сартаваўся ў катэгорыі паводле алфавіту не па сваёй назве, а па нейкай іншай ў артыкул трэба дадаць гэтую іншую назву у выглядзе {{DEFAULTSORT:Іншая назва}}, калі да тагож неабходна каб у кожнай катэгорыі артыкул сартаваўся па рознаму трэба пасля назвы катэгорыі праз рыску запісаць ключ сартыроўкі. Напрыклад, калі артыкул Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка у Катэгорыя:1 трэба пасартаваць паводле слова Рэспубліка, а ў Катэгорыя:2 — паводле Афрыканская, тады мусім зрабіць у гэтым артыкуле наступныя запісы [[Катэгорыя:1|Рэспубліка]] і [[Катэгорыя:2|Афрыканская]]. Тады, хаця сам артыкул пачынаецца на літару П, ён будзе дададзены ў катэгорыі 1 і 2 пад літарамі Р і А адпаведна. Пералік усіх ужо існуючых катэгорый можна пабачыць на старонцы Адмысловае:Categories. |