ПрыладыНа іншых мовах |
Віктар ЖыбульВіктар ЖЫБУЛЬ (нар. 3 кастрычніка 1978, Мінск), беларускі паэт і літаратуразнаўца. Скончыў мінскую СШ № 87 (1995), філалагічны факакультэт БДУ (2000), аспірантуру пры філалагічным факакультэце БДУ (2003). Кандыдат філалагічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995–2002), цяпер – у часопісах “Роднае слова” і “Arche”. Удзельнік “Бум-Бам-Літ” (з вясны 1996), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, перформансаў. Прычыніўся да дзейнасці музычных гуртоў “Левае зазямленне”, “Буслік супраць Кадука”, “Засралі казарму”. Цяпер выступае з калектывам “Рацыянальная дыета”, які апошнім часам ладзіць музычна-паэтычныя канцэрты, ставіць авангардныя спектаклі паводле твораў сучасных аўтараў, а таксама класікаў футурызму. Адна з апошніх роляў Віктара – Разбойнік у п'есе “Янко крУль албАнскай” Іллі Зданевіча. Дэбютаваў перамогай на мінскім гарадскім паэтычным конкурсе “Родны горад” (1994). Набыў вядомасць як паэт-эксперыментатар, аўтар некалькіх паліндромных паэм. Аўтар зборнікаў паэзіі “Калі ў хаце дывэрсант” (1996), “Рогі гор” (1997), “Прыкры крык” (2001), “Дыяфрагма” (2003). Таксама выступае як даследчык-літаратуразнаўца (сфера навуковых зацікаўленняў — авангардная паэзія, фармальны эксперымэнт у літаратуры, сінтэз мастацтваў). Разам з Верай Бурлак пераклаў кнігу Арнольда Макміліна “Беларуская літаратура дыяспары” (2003). Сабраў і выдаў спадчыну адметнага, але заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага (кніга “Лугназад”, 2006). Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на англійскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, чэшскую мовы. Удзельнічаў у міжнародных праектах “Art-Lit-Akt” (Беларусь–Швецыя, 1999), “1984” (Беларусь–Латвія, 2000), “Вечар маладых паэтаў Беларусі” (Расія, Масква, 2001), “Сувязьразрыў” (Украіна–Беларусь, 2004), “Парадак слоў” (Мінск, 2006, 2007), “Навстречу – насустрач” (з расійска-амерыканскім паэтам Сашам Гальперам; Мінск, 2007), “Дні беларускай і шведскай паэзіі” (Мінск–Гродна–Пінск, 2007), “Дні беларускай культуры ў Польшчы” (Уроцлаў, 2007), “Месяц аўтарскага чытання” (Брно, 2007) і інш. Літ.:
Жыбуль Віктар // Выдавецтва «Галіяфы»: Афіцыйны сайт — Эл.рэсурс goliafy.com |