ПрыладыНа іншых мовах |
Браніслаў ТарашкевічТарашке́віч Браніслаў (20 студзеня 1892 – 29 лістапада 1938) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, мовазнаўца.
[правіць] БіяграфіяНарадзіўся ў засценку Мацюлішкі Віленскага павету (цяпер Літва) у сялянскай сям'і. У 1916 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Петраградскага універсітэту і быў пакінуты там пры кафедры рускай мовы і літаратуры. Працаваў і як прыват-дацэнт старажытнагрэцкай і лацінскай моў. У 1917 г. – адзін з лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1918 г. загадваў культурна-асветным аддзелам Петраградскага аддзялення Белнацкама. У 1919 г. – выкладчык беларускай і старажытнагрэцкай моў у Мінскім педагагічным інстытуце. У 1920 г. – загадчык беларускага сектару дэпартамента асветы т.зв. Сярэдняй Літвы. З 1921 г. – дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 г. быў абраны паслом у польскі сойм, у 1922 – 1924 гадах з'яўляўся старшынём Беларускага пасольскага клуба. У першы перыяд сваёй парламенцкай працы трымаўся ў цэлым паланафільскай арыентацыі, хоць востра крытыкаваў з соймавай трыбуны нацыянальную і сацыяльную палітыку польскіх урадаў. У лютым 1924 г. разам з Радаславам Астроўскім і Аляксандрам Уласавым узяў удзел у стварэнні Беларуска-польскага таварыства ў Вільні, за што быў адхілены ад старшынства ў Беларускім пасольскім клубе і заменены на Васіля Рагулю. Пасля гэтага зблізіўся з левым крылом БПК. 24 чэрвеня 1925 года разам з Сымонам Рак-Міхайлоўскім, Паўлам Валошыным і Пятром Мятлой выйшаў са складу БПК і заснаваў пасольскі клуб Беларускай сялянска-работніцкай грамады. Стаў старшынём клубу, а пасля і створанай на яго аснове масавай палітычнай партыі. Шчыльна зблізіўся з лідэрамі КПЗБ і ў студзені 1926 году быў прыняты ў партыю. Патаемна ўдзельнічаў у ІІІ канферэнцыі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі (студзень 1926 года). У студзені 1927 г. быў арыштаваны польскімі ўладамі, а ў маі 1928 г. засуджаны на 12 год зняволення. Пасля тэрмін зняволення быў зменшаны да 8 гадоў, а ў траўні 1930 года Тарашкевіч быў датэрмінова выпушчаны з астрога. Актыўна далучыўся да камуністычнай выбарчай кампаніі ў польскі парламент, узначальваў пракамуністычны выбарчы камітэт Беларускага сялянска-работніцкага пасольскага клуба „Змаганне”. Жыў у Гданьску. У лютым 1931 г. арыштаваны польскімі ўладамі пры спробе праехаць праз польскую тэрыторыю з Гданьска ў Берлін. У лістападзе 1932 г. засуджаны на 8 год катаржнай турмы. З верасня 1933 г. у выніку абмену палітзняволенымі жыў у СССР. Працаваў загадчыкам аддзела Польшчы і Прыбалтыкі ў Міжнародным аграрным інстытуце (Масква). 6 мая 1937 г. арыштаваны і неўзабаве расстраляны. Рэабілітаваны 26 студзеня 1957 году. [правіць] Навуковая і літаратурная дзейнасцьВыступаў у беларускім друку з 1914 году. У 1918 годзе, працуючы загадчыкам культурна-асветнага аддзелу Белнацкаму, падрыхтаваў і выдаў у Вільні першую «Беларускую граматыку для школаў». У ёй аўтар абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся ў той час у выданні мастацкай, навукова-папулярнай і публіцыстычнай літаратуры, у пісьмовым друку; улічыў здабыткі тагачаснай лінгвістычнай навукі (даследаванні Аляксея Шахматава, Яўхіма Карскага) і досвед папярэднікаў. Граматыка пасля вытрымала 6 перавыданняў. Граматыка доўгі час з'яўлялася галоўным падручнікам па беларускай мове, асабліва ў часы беларусізацыі 1920-ых гг. Пераклаў на беларускую мову "Іліяду" Гамера і „Пана Тадэвуша" Адама Міцкевіча. [правіць] Творы
[правіць] Літаратура
[правіць] У Сеціве |