|
|
Беларускі алфавіт
БЕЛАРУСКІ АЛФАВІТ, алфавіт беларускай мовы, аснаваны на кірылаўскім пісьме, паходзіць ад алфавіту старой царкоўнаславянскай мовы. Існуе ў сучасным выглядзе з 1922 (фармальна, прапанаваны ў 1918, гл. гісторыю развіцця).
Гл. таксама: Беларускі лацінскі алфавіт, Беларускі арабскі алфавіт.
|
1 |
2 |
3 |
4 |
5 |
6 |
7 |
8 |
9 |
10 |
| 1 |
Аа |
Бб |
Вв |
Гг |
Дд |
Ее |
Ёё |
Жж |
Зз |
Іі |
| 11 |
Йй |
Кк |
Лл |
Мм |
Нн |
Оо |
Пп |
Рр |
Сс |
Тт |
| 21 |
Уу |
Ўў |
Фф |
Хх |
Цц |
Чч |
Шш |
Ыы |
Ьь |
Ээ |
| 31 |
Юю |
Яя |
Заўвагі
- Дадаткова, «’» (U+2019 знак апастрофу, нефарм. "верхняе 9") ужываецца дзеля азначэння адсутнасці палаталізацыі. Ён не з'яўляецца літарай і не ўлічваецца пры, напр., парадкаванні. У друку перад 2-й сусв. вайной ужываўся апастроф у форме «‘» (U+2018, нефарм. "верхняе 6"). У практычным камп. ужытку ён часта замяняецца на «'» (U+0027 APOSTROPHE SIGN).
- Спалучэнні літары «д» з літарамі «ж» або «з» могуць азначаць або два асобныя гукі (напр., у пэўных камбінацыях прыстаўкі-кораню: «пад-земны», «ад-жыць») або беларускія афрыкаты «дж» і «дз» (напр., «падзея», «джала»).
- У некаторых выявах алфавіту, беларускія афрыкаты, азначаныя дыграфамі «дж» і «дз», улучаюцца ў круглых дужках пасля літары «д», дзеля падкрэслівання іх асаблівага статусу, напрыклад, такім чынам: «... Дд (ДЖдж ДЗдз) Ее ...».
- Літара «ґ» ((Cyrillic) GHE WITH UPTURN) ніколі не належала да аніводнай стандартнай кадыфікацыі беларускага алфавіту.
Алфавіт сярэднявечнай кірыліцы (11 ст.) складаўся з 43 літар. У час развіцця беларускай мовы і алфавіту 15 літар былі вынятыя (апошнія 4 - усерасійскай рэформай правапісу 1918). Яшчэ 4 новыя літары былі дададзены, даючы, такім чынам, сучасны выклад з 32 літар.
Новымі літарамі былі:
- Літара «э» ((CYRILLIC) EH) з'явілася ў беларускіх тэкстах у кан. 15 ст.
- Літара «й» ((CYRILLIC) SHORT I) развілася з «и» ((CYRILLIC) I), спалучанай з дыякрытычным знакам, у кан. 16 ст. (параўн. у рускім алфавіце з 1735).
- Літара «ё» ((CYRILLIC) IO) узята з рускага алфавіту ў сяр. 19 ст. (параўн. у рускім алфавіце з 1797).
- Літара «ў» ((CYRILLIC) SHORT U) была прапанавана рускім лінгвістам П. А. Бяссонавым у 1870.
У сучаснай форме, беларускі алфавіт фармальна існуе з моманту афіцыйнага прыняцця граматыкі Б. Тарашкевіча для выкарыстання ў савецкай школьнай сістэме (1922; іначай, з моманту выдання самой граматыкі (1918)). Перад гэтым выкарыстоўваліся некалькі неафіцыйных варыянтаў алфавіту на базе тагач. рускага, з дробнымі ўзаемнымі адрозненнямі.
У 1920-х, асабліва на Беларускай Акадэмічнай Канферэнцыі (1926), прапаноўваліся разнастайныя змяненні ў алфавіце. Найбольш абмяркоўваліся замена «й» на «ј» ((CYRILLIC) JE), і/або замена «е», «ё», «ю», «я» на «је» (або «јє»), «јо», «ју», «ја» (на падабенства сербскага правапісу), адпаведна, і/або замена «ы» на «и» (на падабенства ўкраінскага правапісу), і/або ўвядзенне літары «ґ» і/або ўвядзенне спецыяльных графем ці лігатур для афрыкатных «дж», «дз» і інш. Час ад часу пэўную ўвагу атрымлівалі прапановы ўвядзення лацінскага пісьма (напр., прапанова Жылуновіча на Беларускай Акадэмічнай Канферэнцыі (1926)). Аднак, нішто з гэтага не было ажыццёўлена.
Вядомы беларускі лінгвіст Ян Станкевіч у сваіх пазнейшых працах прапанаваў цалкам іншы выклад алфавіту (гл. таксама: Беларускі лацінскі алфавіт):
Выклад беларускага алфавіту
(Станкевіч, 1962)
| Оо |
Аа |
Ээ |
Бб |
Ґґ |
Гг |
Хх |
Дд |
Ее |
Ёё |
| Яя |
ДЗдз |
ДЖдж |
Зз |
Жж |
Іі |
Йй |
Кк |
Лл |
Мм |
| Нн |
Пп |
Рр |
Сс |
Шш |
Тт |
Вв |
Уу |
Ўў |
Фф |
| Ьь |
Цц |
Чч |
Ыы |
Юю |
- Да рэформы беларускай азбукі. // Працы акадэмічнае канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі. – Мн. : [б. м.], 1927.
- Ян Станкевіч. Які мае быць парадак літараў беларускае абэцады [1962] // Ян Станкевіч. Збор твораў у двух тамах. Т. 2. - Мн.: Энцыклапедыкс, 2002. ISBN 985-6599-46-6
- Б. Тарашкевіч. Беларуская граматыка для школ. - Вільня : Беларуская друкарня ім. Фр. Скарыны, 1929 ; Мн. : «Народная асвета», 1991 [факсімільн.]. - Выданне пятае, пераробленае і пашыранае.
- Што трэба ведаць кожнаму беларусу. Выданне „Вольнае Беларусі“. - Менск : друк-ня А. Я. Грынблята, 1918 ; Менск : Беларускае каперацыйна-выдавецкае таварыства ″Адраджэнне″, 1991 [факсімільн.]. - Зборнік артыкулаў розных аўтараў: М. Міцкевіча, Я. Лёсіка, В. Ластоўскага, М. Багдановіча, Пётр[?] з Арленят і інш.
[правіць] Таксама ў Сеціве
|