Беларуская мова

Беларуская (Беларуская)
Ужываецца ў: Беларусі, Польшчы і інш.
Рэгіён: Усходняя Еўропа
Колькасць носьбітаў: 7 – 8 мільёнаў
Класіфікацыя: Індаеўрапейская

 Славянскія
  Усходнеславянскія
   Старабеларуская
    Беларуская

Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў: Беларусі
Рэгулюецца: НАН Беларусі
Код мовы
ISO 639-1 be
ISO 639-2(B) bel
ISO 639-2(T) bel
SIL BEL

БЕЛАРУ́СКАЯ МО́ВА, мова беларусаў уваходзіць у сям’ю індаеўрапейскіх моў, яе славянскай групы і ўсходнеславянскіх моваў падгрупы, на якой размаўляюць у Беларусі і па ўсім свеце, галоўным чынам у Расіі, Украіне, Польшчы[1]. Б.м. падзяляе шмат граматычных і лексічных уласцівасцяў з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі (гл.таксама: Іншыя назвы беларускай мовы і Узаемныя ўплывы усходнеславянскіх моваў).

У 1990-х — 2000-х гадах практычна аформілася існаванне дзвюх беларускіх моўных норм[2]: акадэмічнай і альтэрнатыўнай, г.зв. «тарашкевіцы».

У Беларусі Б.м. прызнаюць «мовай, на якой размаўляюць у доме» ~3,686 млн. (36.7%) жыхароў[3] (1999).[4] Паводле больш шырокіх мерак, ~6,984 млн. (85.6%) беларусаў прызнаюць Б.м. «роднай мовай». Іншыя крыніцы падаюць «насельніцтва мовы» як 6,715 млн. у Беларусі і 9 081 102 па ўсім свеце[5][6].

Гісторыя развіцця Б.м. умоўна падзяляецца на наступныя перыяды:

Змест

[правіць] Фанетыка

Асноўны артыкул: Беларуская фанетыка

Фанетычная сістэма сучаснай Б.м. складаецца з 45 (54) фанем (гукаў): 6 галосных і 39 (48)[7] зычных.


[правіць] Алфавіт

Асноўны артыкул: Беларускі алфавіт

Беларускі алфавіт складзены на аснове кірыліцы, развіты з алфавіту старацаркоўнаславянскай мовы. Яго сучасная форма была замацавана ў 1918, і складаецца з 32 літар. Гістарычна ўжывалася таксама глагалічнае пісьмо(рэдка – да 11–12 ст.). Гістарычна існавалі традыцыі запісу беларускага тэксту беларускім лацінскім і беларускім арабскім пісьмом.

Існуюць некалькі распаўсюджаных сістэм раманізацыі беларускага тэксту:

[правіць] Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя беларускай мовы

Умоўным часам пачатку гісторыі сучаснай беларускай літаратурнай мовы лічыцца пачатак 19 стагоддзя.


  1. Таксама па-беларуску размаўляюць у Азербайджане, Канадзе, Эстоніі, Казахстане, Кыргызстане, Латвіі, Літве, Малдове, Таджыкістане, Туркменістане, ЗША, Узбекістане, паводле звестак Этналогу.
  2. Кампендыум...
  3. Між іх, ~3,370 млн. (41.3%) беларусаў, ~0,257 млн. іншых галоўных нац. груп (рускія, палякі, украінцы, яўрэі).
  4. Звесткі ўсебеларускага перапісу 1999 г. у Сеціве.
  5. (Johnstone and Mandryk 2001) як пададзена на Этналогу.
  6. У Расіі Б.м. прызнаюць «вядомай ім мовай» ~0,316 млн. жыхароў, між іх ~0,248 млн. беларусаў (~30,7% агульнага ліку, звесткі ўсерасійскага перапісу 2002 г. у сеціве). У Украіне Б.м. прызнаюць «роднай мовай» ~0,055 млн. беларусаў (~19,7% агульнага ліку, звесткі ўсеўкраінскага перапісу 2001 г. у Сеціве). У Польшчы Б.м. прызнаюць «мовай, на якой размаўляюць у доме» ~0,040 млн. жыхароў (звесткі ўсяпольскага перапісу 2002 г. у Сеціве (табліца 34)).
  7. Звычайна, падаецца лік 39, без уліку 9 падоўжаных варыянтаў зычных як «простых варыянтаў». Часам, не ўлічваюцца таксама рэдкія зычныя, таму можна сустрэць яшчэ меншы лік зычных. Лік 48 абыймае ўсе зычныя гукі, лучна з варыяцыямі і рэдкімі, якія могуць мець фанетычнае значэнне ў сучаснай Б.м.

[правіць] Крыніцы

  • Сучасная беларуская мова: Уводзіны. Фанетыка. Фаналогія. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія. Лексікалогія. Лексікаграфія. Фразеалогія. Фразеаграфія: Вучэб. дапам. / Я. М. Камароўскі, В. П. Красней, У. М. Лазоўскі і інш. — 2-е выд., дапрац. і дап. — Мн. : Выш. школа, 1995. — 334 с. ISBN 985-06-0075-6.
  • Плотнікаў Б. А., Антанюк Л. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум. — Мн. : Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны Дом, 2003. — 672 с. ISBN 985-482-033-5, ISBN 985-428-614-2.


Наяўнасць гэтага шаблону звычайна азначае артыкулы недастатковага, пачатковага зместу. Калі можаце, то дапоўніце гэты артыкул.

SEO Tools SEO Tools system wymiany linków system wymiany linków system wymiany linków
kreatyna
kreatyna
www.activebody.pl
Gry Online
Gry Online
www.pozycjonarka.in…
Plaza 3 star hotel Los Angeles

www.triptake.com
krynica noclegi
krynica noclegi,ośrodek, wypoczynk…
gornik.com.pl
Kredyty odnawialne
Kredyty odnawialne
www.eskarbiec.pl