|
|
Беларуская граматыка Пачобкі"ГРАМАТЫКА БЕЛАРУСКАЕ МОВЫ" Б. ПАЧОБКІ, граматыка беларускай мовы, складзеная Б. Пачобкам і надрукаваная асобнай кнігай у друкарні "Гоман" (Вільня, вясна 1918[1]). На працягу прыблізна году (у 1918) гэтай граматыкай карысталіся пры выкладанні беларускай мовы ў Свіслацкай настаўніцкай семінарыі і навакольных школах[2], магчыма, на падставе аўтарытэту Пачобкі, які быў тады там дырэктарам[3]. Граматыка выкарыстоўвала для перадачы гукаў беларускай мовы лацінскі алфавіт, відаць, у такой самай форме, як у іншых кнігах, выданых Б. Пачобкам. [правіць] АцэнкіГраматыка была рэзка скрытыкаваная ў справаздачы Беларускага навуковага таварыства ў Вільні (1918), а ў далейшым — і беларускімі мовазнаўцамі (Я. Лёсік, С. Некрашэвіч). Аўтар называўся непадрыхтаваным да падобнай працы і незнаёмым з беларускай мовай, а яго граматыка — ненавуковай, неадпаведнай прынцыпам беларускай мовы, павернутай на пальшчэнне беларускай мовы[4] і, у выніку, цалкам непрыдатнай. •
|