ПрыладыНа іншых мовах
|
АўгустАўгуст: Гай Актавій — Гай Юлій Цэзар Актавіян[1] — Цэзар Дзіў Філій Аўгуст[2] (63 да н.э. — 14): рымскі палітычны дзеяч, рымскі імператар (30 да н.э. — 14). Помсцячы за забойства Цэзара (42 да н.э.), свайго прыёмнага бацькі, арганізаваў і здзейсніў масавыя рэпрэсіі, скіраваныя на высакародных рымскіх грамадзян, і моцна ўзбагаціўся іх маёмасцю. У час далейшага ваенна-палітычнага канфлікту змог перамагчы Брута і Касія пад Філіпамі (42 да н.э.) і Марка Антонія і Клеапатру VII пад мысам Акцый (31 да н.э.), і дамогся, такім чынам, адзінаўладдзя. Ад сената атрымаў ганаровае званне Аўгуст (святы, вялікі; 27 да н.э.). Сын Гая Актавія і Аціі; прыёмны сын Цэзара. Другім шлюбам быў жанаты з Лівіяй Друзілай (з 38 да н.э.), але не меў сваіх дзяцей, і ўнукі, дзеці яго дачкі Юліі і Агрыпы, памерлі рана. З дзяржаўных меркаванняў, згодна з просьбамі Лівіі Друзілы, усынавіў яе сына ад першага шлюбу Тыберыя і абвясціўяго сваім пераемнікам. Стаўшы валадаром, Аўгуст свядома адыйшоў ад усходне-грэчаскіх культурных схільнасцяў Цэзара, і выявіў сябе прыхільнікам рымскай культуры, вяртання да старых рымскіх звычаяў[3] [правіць] ВідАмаль усе верагодныя выявы Аўгуста былі створаныя або ў час яго праўлення, або пры бліжэйшых наступніках. Аўтэнтычных выяваў, зробленых, калі ён быў дзіцём, не існуе[4]. Вяртанне Аўгуста да рымскіх культурных традыцый выразілася і ў яго пазнейшых звычайных відзе і адзенні на выявах — стараіталійская прычоска і рымская тога (якую ён сваім прыкладам вярнуў у моду). Адзначаюцца[5] натхнёныя «рымскім духам» сціпласць яго выяваў, немень на іх атрыбутаў імператарскай улады. [правіць] АцэнкіПры жыцці і пасля смерці, і наогул да канца антычнага свету Аўгуст лічыўся ідэальнай асобай, узорам уладара. Грубасць і жорсткасць, з якімі ён дасягаў сваіх мэтаў, былі забытыя, бо Рым перажываў пры ім доўгі перыяд магутнасці і стабільнасці (гл.далей: пакс рамана — рымскі свет). •
|