|
|
Аляксандр Юр'евіч ГальшанскіАляксандр Юр'евіч Гальшанскі (каля 1440 - 1511), прадстаўнік роду Гальшанскіх, сын Юрыя Гальшанскага, крайчы ВКЛ да 1488, падчашы і намеснік гарадзенскі з 1488, кашталян віленскі з 1493, адначасова староста берасцейскі з 1506. Верагодна, перайшоў з праваслаўя, якое раней вызнавалі ўсе Гальшанскія, у каталіцтва. Шлюб з Соф'яй, дачкой віленскага ваяводы А. Судзімонтавіча, прынёс яму частку вялізнай спадчыны цесця: Воўпу ў Гарадзенскім, Хожава ў Ашмянскім, Сутокі, Заазер'е і частку Харэцкай воласці ў Мінскім павеце. Валодаў таксама Свіранамі і Шашоламі, Лебедзевам, Далькевічамі і Дунілавічамі ў Ашмянскім павеце Меў сыноў: Януша, Юрыя і Паўла, а таксама 4 дачок, з якіх Ядвіга (жонка Я. Л. Храбтовіча) і Аляксандра (жонка М. Паца) унеслі частку судзімонтаўскай спадчыны ў роды сваіх мужоў. Літ.:
Wolff J., Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1895. |