|
|
Інструкцыя па транслітарацыі (2000)
Інструкцыя па транслітарацыі геаграфічных назваў Рэспублікі Беларусь літарамі лацінскага алфавіту — сістэма раманізацыі (запісу лацінскім пісьмом) беларускага кірылічнага тэксту (у геаграфічных назвах), ухваленая пастановаю Дзяржаўнага камітэту па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь (23.11.2000). Афіцыйная назва дакумента: «Инструкция по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита». Дакумент апублікаваны ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь (выпуск №3, 11.01.2001).
Гэтая інструкцыя не была рэкамендавана да выкарыстання Працоўнай групай ААН па раманізацыях Групы экспертаў ААН па геаграфічных назвах (UNGEGN).
Асноўныя палажэнні інструкцыі:
- Інструкцыя замяняе папярэднія адпаведныя нарматывы і ўстанаўляе абавязковыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь правілы перадачы лацініцай геаграфічных назваў у беларускім запісе пры стварэнні ў Рэспубліцы Беларусь картаграфічных і іншых[1] вырабаў, прызначаных дзеля міжнароднага карыстання.
- Беларускія назвы раманізуюцца з іх сучаснага, правільнага, афіцыйна зацверджанага напісання. Пры адсутнасці беларускамоўных афіцыйных матэрыялаў за аснову бяруцца назвы, традыцыйныя ў мэтавай мове.
- Гэтыя правілы не распаўсюджваюцца на тапонімы сумежных краін з афіцыйна прынятай лацінскай сістэмай пісьма (Польшча, Літва, Латвія) і на тапонімы сумежных краін з афіцыйна прынятай кірылаўскай сістэмай пісьма (Расія, Украіна).
- Пры выбары вялікіх ці малых літар, злучнага ці асобнага напісання, напісання цераз злучок захоўваецца адпаведнае беларускае напісанне.
- Літары з дыякрытыкай ці без яе лічацца аднолькавымі, і парадкуюцца паводле наступных у слове літар.
Ужываюцца два дыякрытычныя знакі:
- _̌ («птушачка», U+030C, камбінаваны знак);
- апостраф _’ («верхняе 9», U+0301, камбінаваны знак толькі з Uu, або U+2019, звычайны знак). Інструкцыя, відавочна, не аддае перавагі аднаму з варыянтаў абрысу гэтага знаку, напр., «кліну» ці «дзевятцы», бо абодва абрысы узаемазаменна ўжываюцца ў тэксце інструкцыі.
Правілы транслітарацыі (паводле дадатку 1 да гэтай Інструкцыі)
| А а |
A а |
Аршанскi - Aršanski |
| Б б |
B b |
Бешанковiчы - Biešankovičy |
| В в |
V v |
Вiцебск - Viciebsk |
| Г г |
H h |
Гомель - Homiel’, Гаўя - Наújа |
| Д д |
D d |
Добруш - Dobruš |
| Е е |
Je je* |
Ельск - Jеl’sk, Бабаедава - Babajedava |
|
iе** |
Лепель - Liepiel’ |
| Ё ё |
Jo jo* |
Ёды - Jody, Вераб’ёвiчы - Vierabjovičy |
|
io** |
Мёры - Miory |
| Ж ж |
Ž ž |
Жодзiшкi - Žodziški |
| З з |
Z z |
Зэльва - Zel’va |
| І і |
I i |
Iванава - Ivanava, Iўе - Iúje |
| Й й |
J j |
Лагойск - Lahojsk |
| К к |
K k |
Круглае - Kruhlaje |
| Л л |
L l |
Любань - Liuban’ |
| М м |
M m |
Магiлёў - Mahilioú |
| Н н |
N n |
Нясвiж - Niasviž |
| О о |
O o |
Орша - Orša |
| П п |
P p |
Паставы - Pastavy |
| Р р |
R r |
Рагачоў - Rahačoú |
| С с |
S s |
Светлагорск - Svetlahorsk[sic] |
| Т т |
T t |
Талачын - Talačyn |
| У у |
U u |
Узда - Uzda |
| Ў ў |
Ú ú |
Шаркаўшчына - Šarkaúščyna |
| Ф ф |
F f |
Фанiпаль - Fanipal’ |
| Х х |
Ch ch |
Хоцiмск - Chocimsk |
| Ц ц |
C c |
Цёмны Лес - Ciоmny Lies |
| Ч ч |
С̌ č |
Чавусы - Čavusy |
| Ш ш |
Š š |
Шумiлiна - Šumilina |
| ’(апостраф) |
не перадаецца |
Раз’езд - Razjezd |
| Ы ы |
Y y |
Чыгiрынка - Čyhirynka |
| Ь ь |
’ |
Чэрвень - Červien’ |
| Э э |
E e |
Чачэрск - Čačersk |
| Ю ю |
Ju ju* |
Юхнаўка - Juchnaúka, Гаюцiна - Hajucina |
|
iu** |
Любонiчы - Liuboničy |
| Я я |
Ja ja* |
Ямнае - Jamnaje, Баяры - Bajary |
|
iа** |
Вязынка - Viazynka, Bаляр’яны - Valiarjany |
Заўвагі:
* У пачатку слова, пасля галосных, апострафа, межавальнага мягкага знаку, «у нескладовага».
** Пасля зычных.
•
- ↑ Так у дакуменце. Відаць, маецца на ўвазе "аналагічных".
- №8/4488 Об утверждении Инструкции по транслитерации географических названий Республики Беларусь буквами латинского алфавита // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь. №3, 11 января 2001.
- Афіцыйны сайт Працоўнай групы ААН па раманізацыях Групы экспертаў ААН па геаграфічных назвах (UNGEGN). [1]
|